Абалікшты
вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абалі́кшты[1] (трансліт.: Abalikšty, руск.: Оболикшты) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Опсаўскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Назва Абалікшты балцкага паходжання. Назва паселішча ўтвораная ад назвы возера Абалікшты, ля якога вёска знаходзіцца, а тая — ад назвы большага возера Аболі побач.
Абодва азёры праточныя, і гэта стала матывацыяй для ўтварэння іх назваў. З Дрысвяцкага возера непрацяглая пратока цячэ ў возера Аболі, з якога праз возера Абалікшты цячэ рака Прорва ў раку Дрысвяту.
Корань Ab- такі самы, як у латышскіх гідронімах тыпу Abula, Abuls, Abava[2]. Ад індаеўрапейскага ab-, якім пазначаліся рачныя, цякучыя воды[3]. Яго фанетычны варыянт ap- даў заходнябалцкае прускае ape «рака», а варыянт up- — усходнябалцкае літоўскае upė[4]. Ад іх — назвы рэк Вопь на Верхнім Падняпроўі, Упа на Верхнім Павоччы. «Звонкі» варыянт ub- даў назву прыпяцкай ракі Убарць.
Індаеўрапейскае ab-, з усімі яго варыянтамі, пазначала, як мяркуецца, ваду як актыўную сілу і нават воднае боства, а *uedor- — ваду як матэрыял[5]. Другі корань у балцкай гідраніміі ў назвах тыпу Удага, Водзьга, пруск. *Vadanga, літ. Vedega, Vada[6]. Магчыма, гэтае размежаванне адбівалася і ў сакральных практыках з водамі ў старажытных балтаў, але сляды гэтага згубленыя.
Корань Ab- асабліва папулярны на Падзвінні, як у ніжнім цячэнні Дзвіны ў Латвіі[7], так і ў сярэднім — на поўначы цяперашняй Беларусі. Воды з азёраў Аболі і Абалікшты цякуць у дзвінскі прыток Дзісну. Воды з азёраў Абстэрна і Набіста (абедзве назвы ад асновы *Ab-ist-) цякуць у дзвінскую раку Вяту. Вышэй па цячэнні Дзвіны ў яе ўцякаюць Обаль (справа) і Абалянка (злева), назвы якіх ад адной і той жа формы *Ab-al-is. Таго ж паходжання і назва ракі Обіста (на цяперашнім расійска-ўкраінскім памежжы, паміж Курскам і Чарнігавам). Семантыка ўсіх гэтых назваў звязаная з цячэннем рэк, праточнасцю азёраў.
Адпачатныя формы назваў азёраў Аболі і Абалікшты, перад іх паланізацыяй (да польск.: Obolikszty, літ.: Abalykščiai), былі адзіночнага роду — *Abalis (як і для назваў Обаль) і *Abalykštis. Назва меншага возера ўтвораная з дапамогай пашыральніка -kšt-, з дапамогай якога ўтвораныя і назвы літоўскіх азёраў Dysnai i Dysnykštis, Luodis i Luodykštis, Vėlys i Vėlykštis[8] у тым жа самым рэгіёне (Аўкштайцкае Паазер’е і яго працяг на тэрыторыю цяперашняй Беларусі), што і Аболі ды Абалікшты.
Пашыральнік -kšt- у літоўскай мове выкарыстоўваецца для ўтварэння формаў ад асноў назоўнікаў (žuvis «рыба» — žuvykštis «рыбка», rytas «раніца» — rytykštis «ранішні»). Устаўны -k- тут далучаецца да карацейшага -št-, які з’яўляецца варыянтам пашыральніка -st-. Яны прысутныя ў літоўскіх гідронімах тыпу Lokysta (-st-), Vadakstis (-k-st-), Medukšta (-k-št-)[9].
Назва Абалікшцкага возера (як і Абольскага возера) значыць «Праточнае (возера)». Назвы праточных азёраў таксама ўтвараліся ад балцкага кораня žod- / žad- (як Жодзень ці Жадунь).
Remove ads
Гісторыя
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Да 21 верасня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Далёкаўскага сельсавета[10], да 8 красавіка 2004 года — у склад Відзаўскага пассавета[11].
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads