Ордэн Воінскай Славы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Воінскай Славы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Remove ads
Статут
Ордэнам Воінскай Славы ўзнагароджваюцца ваенныя Рэспублікі Беларусь:
- за выключныя заслугі ў кіраванні войскамі, падтрыманні іх высокай баявой гатоўнасці і прафесійнай вывучкі;
- за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні іншых службовых абавязкаў;
- за заслугі ва ўмацаванні баявой садружнасці і ваеннага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі.
Ордэн Воінскай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.
Remove ads
Апісанне
Ордэн Воінскай Славы ўяўляе сабой знак, ў аснову якога ляжыць пяціканцовая зорка, якая накладаецца на праменепадобны пяцівугольнік. Кампазіцыя фармуе дзесяціканцавую зорку дыяметрам 44 мм. У цэнтры зоркі размешчаны круг дыяметрам 23 мм, ў крузе — рэльефная выява двух воінаў, якія ўвасабляюць наземныя і паветраныя сілы. Круг абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця, у верхняй частцы круга на зялёным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Воінская Слава». Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне, трыма чорнымі і дзвюма аранжавымі палоскамі з правага боку.
Ордэн Воінскай Славы вырабляецца з срэбра з пазалотай.
Remove ads
Узнагароджаныя
Зноскі
- Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі кіруемы склад Міністэрства абароны . Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (6 студзеня 2009). Праверана 24 лістапада 2011.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads