Ордэн Святога Аўгусціна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ордэн Святога Аўгусціна
Remove ads

Ордэн Святога Аўгусціна (лац.: Ordo Sancti Augustini, скарочана O.S.A.) — каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны ў XIII стагоддзі на аснове духоўнай спадчыны Святога Аўгусціна.

Thumb
Герб Ордэна Святога Аўгусціна.

Гісторыя

Ордэн узнік у 1256 годзе, калі Папа Аляксандр IV аб’яднаў некалькі пустэльніцкіх супольнасцяў у Італіі ў адзін ордэн, які атрымаў статус жабрацкага ордэна (ordo mendicantium). Асновай жыцця ордэна з’яўляецца «Правіла Святога Аўгусціна»: супольнае валоданне маёмасцю, братэрская любоў, пакора, малітва, праца, паслухмянасць, парадак і маральная чысціня[1].

Ужо ў Сярэднявеччы ордэн пашырыўся па ўсёй Еўропе, заснаваў шмат кляштараў і навучальных устаноў. Аўгусцінцы мелі значны ўплыў на развіццё тэалогіі, філасофіі і адукацыі[2].

Remove ads

Дзейнасць

Члены ордэна займаюцца прапаведніцкай, душпастырскай, адукацыйнай і місіянерскай дзейнасцю. Яны кіруюць парафіямі, навучаюць у школах і семінарыях, а таксама ўдзельнічаюць у дабрачынных і сацыяльных праектах[3].

Структура

Ордэн мае цэнтральнае кіраўніцтва — генеральны прыёр, які знаходзіцца ў Рыме. Увесь ордэн падзелены на правінцыі, якія аб’ядноўваюць кляштары на пэўнай тэрыторыі. Члены ордэна жывуць у супольнасцях і даюць манаскія клятвы беднасці, паслухмянасці і цнатлівасці.

Ордэн Святога Аўгусціна ў Беларусі

Thumb
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Міхалішках быў пабудаваны пры кляштары аўгусцінцаў.

Аўгусцінцы з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIV—XV стст. Яны мелі свае кляштары ў Полацку, Навагрудку, Гродне, Мінску, Міхалішках[4]. У перыяд Рэчы Паспалітай ордэн меў значны ўплыў на рэлігійнае і культурнае жыццё рэгіёну. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і секулярызацыі ў Расійскай імперыі дзейнасць ордэна на беларускіх землях была спынена[5][6].

Remove ads

Вядомыя прадстаўнікі

  • Папа Леў XIV — першы папа з Ордэна Святога Аўгусціна[7].
  • Грэгар Мендэль — навуковец і аўгусцінец, заснавальнік генетыкі.
  • Марцін Лютэр — у маладыя гады быў манахам ордэна Святога Аўгусціна, пазней стаў ініцыятарам Рэфармацыі.
  • Эгідзій Рымскі (Aegidius Romanus) — сярэднявечны філосаф і тэолаг, адзін з найвядомых прадстаўнікоў ордэна.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads