Оса (паўвостраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оса (паўвостраў)map
Remove ads

О́са (ісп.: Península de Osa) — паўвостраў у Цэнтральнай Амерыцы, на паўднёвым захадзе Коста-Рыкі.

Хуткія факты Оса, Акваторыя ...
Remove ads

Геаграфія

Паўвостраў аддзяляе заліў Гольфа-Дульсе ад Ціхага акіяна і з’яўляецца другім па велічыні ў Коста-Рыцы пасля паўвострава Нікоя. Уваходзіць у склад правінцыі Пунтарэнас.

На паўвостраве маецца некалькі невялікіх рэк — Рынкон, Каркавада, Рыа Клара. Ля заходняга ўзбярэжжа знаходзіцца невялікае возера Каркавада. Найвышэйшым пунктам паўвострава з’яўляецца гара Рынкон (745 м).

Паўвостраў заняты вільготнымі трапічнымі лясамі. На яго тэрыторыі засяроджана амаль палова ўсёй флоры і фаўны краіны. Большую яго частку займае нацыянальны парк Каркавада. У парку сустракаюцца больш за 10 тысяч відаў насякомых, каля 400 відаў птушак і больш за 100 відаў земнаводных і паўзуноў. Таксама тут жывуць каля 140 відаў млекакормячых. Журнал «National Geographic» прызнаў прыроду паўвострава самай біялагічна насычанай з усіх вядомых экасістэм у свеце[1]. Дзеля вывучэння прыроднага багацця паўвострава ў рэгіёне быў створаны навукова-даследчы цэнтр «Cerro Osa».

Найбольш буйным горадам паўвострава з’яўляецца Пуэрта-Хіменэс, які размешчаны на беразе заліва. Колькасць яго насельніцтва складае 8 000 чал. (2000). На паўвостраве амаль няма дарог. Сувязь паміж пасёлкамі ажыццяўляецца па пешаходных тропах альбо морам. У Пуэрта-Хіменэсе і Рынконе дзейнічаюць аэрапорты.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Полуостров Оса и Национальный парк Корковадо (руск.)(недаступная спасылка). Fishingcostarica.ru. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2013.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads