Ота Вейнінгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ота Вейнінгер, таксама Вайнінгер (ням.: Otto Weininger) (3 красавіка 1880, Вена — 4 кастрычніка 1903, Вена) — аўстрыйскі філосаф.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў багатай яўрэйскай сям’і. У 1898 годзе паступіў на філасофскі факультэт Венскага ўніверсітэта, які з адзнакай скончыў, абараніў доктарскую дысертацыю на тэму бісексуальнасць. Пасля абароны дысертацыі прыняў хрысціянства.
Смерць
Ота Вейнінгер дэманстратыўна пакончыў з сабой у гасцінічным нумары, у якім памёр Бетховен. Магчымымі прычынамі самагубства сучаснікі называлі «канфлікт паміж прапаведуемым ім аскетызмам і ўласнай пачуццёвасцю». З іншага боку, самагубства Вейнінгера нярэдка адносяць да так званых выпадкаў суіцыду з-за комплексу культурнай непаўнавартаснасці.
Творчасць
Асноўнай працай Вейнінгера была кніга «Пол і характар. Прынцыповае даследаванне» (1902), хоць былі і іншыя, апублікаваныя ўжо пасля яго смерці — «Аб апошніх рэчах» (1904, апублікаваў яго сябар Морыц Рапапорт), «Каханне і жанчына» (1917). Пасля першай сусветнай вайны Артурам Герберам былі таксама апублікаваныя нататкі і лісты Вейнінгера.
Зноскі
- Вейнингер, Отто // Варлен — Венглейн (БСЭ1) — 1928. — Т. 9. — С. 192–193.
- Otto Weininger // Brockhaus Enzyklopädie
- Otto Weininger // Frauen in Bewegung 1848–1938 — Österreichische Nationalbibliothek, 2006.
- Зин. Венгерова Вейнингер, Отто // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1910. — Т. 5. — С. 383–384.
- Catalog of the German National Library Праверана 13 студзеня 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads