Ота Крумель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ота Крумель
Remove ads

Іаган Готфрыд Ота Крумель (ням.: Otto Krümmel; 8 ліпеня 1854, Экзін, Правінцыя Позен, Германія; цяпер г.Кцыня, Куяўска-Паморскае ваяводства, Наклоўскі павет, Польшча — 12 кастрычніка 1912, Кёльн, Германія) — нямецкі географ.

Хуткія факты Ота Крумель, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Спачатку вывучаў медыцыну, затым прысвяціў сябе геаграфічным і фізічным даследаванням — у Оскара Пешэля ў Лейпцыгу, у Іагана Эдуарда Вапойса і К. Зеебаха ў Гётынгене, у A. Бастыяна і Г. Кіперта ў Берліне.

У 1876 атрымаў вучоную ступень кандыдата навук у Гётынгене, у 1878 годзе там жа абараніў доктарскую дысертацыю па геаграфіі. У 1882—1883 працаваў на Нямецкай марской метэастанцыі ў Гамбургу, дзе займаўся акіянаграфіяй у Георга Ноймаера, што паслужыла стымулам да занятку гідраграфіяй.

Увосень 1883 быў запрошаны прафесарам у Кіль; у 1897—1898 быў рэктарам. Адначасова працаваў дацэнтам у ваенна-марской акадэміі.

У 1889 годзе быў удзельнікам нямецкай экспедыцыі па планктоне ў Атлантычным акіяне. У 1911 годзе стаў прафесарам геаграфіі ў Марбургу.

О. Крумель — выдатны акіянограф і геафізік. Яго выкладчыцкая дзейнасць ахоплівала агульную галіну геаграфічных навук. Асноўны навуковы напрамак — акіяналогія. Чытаў лекцыі таксама па метэаралогіі, кліматалогіі, марфалогіі паверхні Зямлі, антрапагеаграфіі, краіназнаўстве і этнаграфіі. Яго галоўная праца, якая зрабіла яго вядомым ва ўсім свеце — кіраўніцтва па акіянаграфіі. Член геаграфічных Таварыстваў (Берліна, Амстэрдама, Лондана, Рыма і інш.); член Камітэта даследаванняў Нямецкага Мора і Міжнароднага камітэта даследаванняў мора (1899).

Remove ads

Зноскі

  1. Otto Krümmel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Крюммель Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads