Ота Мюлер (мастак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ота Мюлер (ням.: Otto Mueller; 16 кастрычніка 1874, Лібау, Сілезія — 24 верасня 1930, Брэслау) — нямецкі мастак, прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму, член групы «Мост» з 1910 года.
Remove ads
Жыццё і творчасць
У 1890—1894 гадах вывучаў літаграфію ў Гёрліцы. У 1894—1896 гадах вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дрэздэне, пасля заканчэння паехаў з пісьменнікам Гаўптманам у Швейцарыю і Італію. У 1898—1899 гадах працягваў вывучэнне жывапісу ў Мюнхене ў фон Штука, затым вярнуўся ў Дрэздэн.
У 1908 годзе пераехаў у Берлін, пазнаёміўся з Лембрукам і Рыльке. У 1910 годзе член мастацкай групы «Мост», адзін з заснавальнікаў «Новага Сецэсіёна». У 1912 годзе прыняў удзел у кёльнскай выстаўцы «Зондэрбунд», ездзіў з Кірхнерам у Чэхію. У 1916—1918 гадах падчас Першай сусветнай вайны прызваны на ваенную службу, пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Берлін.
У 1919 годзе — член «Рабочага савета для мастацтва»; прафесар Мастацкай акадэміі ў Брэслау (цяпер Уроцлаў). У 1924—1930 гадах здзейсніў шматлікія паездкі ў Далмацыю, Венгрыю, Румынію і Балгарыю. У 1937 годзе творы мастака нацысты аб’явілі прыналежнымі да «дэгенератыўнага мастацтва». З нямецкіх музеяў выдалены 357 яго карцін.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads