Ота Стэнрат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ота Стэнрат
Remove ads

Ота Эліел Стэнрат (фінск.: Otto Eliel Stenroth; 13 мая 1861, Саарыярві — 16 снежня 1939, Хельсінкі) — фінскі юрыст, палітык і банкір; з 27 мая 1918 па 27 лістапада 1918 года — міністр замежных спраў Фінляндыі.

Хуткія факты Ота Стэнрат, міністр замежных спраў Фінляндыі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

З 1889 года працаваў у сістэме банка Kansallis-Osake-Pankki (KOP), а з 1893 па 1906 год быў у ім намеснікам генеральнага дырэктара. З 1907 па 1908 год і з 1909 па 1918 год быў кіруючым дырэктарам банка Suomen Kiinteistöpanki.

З 1891 па 1900 год быў членам Сейма Фінляндыі, а з 1908 па 1909 год — членам Эдускунты ад Младафінскай партыі. З 1911 па 1918 год быў членам гарадской рады Хельсінкі, а з 1915 па 1918 год — яе віцэ-прэзідэнтам.

З 1908 па 1909 год узначальваў Гандлёва-прамысловую палату Сената ў кабінеце Х’елтана. З набыццём Фінляндыяй незалежнасці, стаў кіраўніком Міністэрства замежных спраў з 27 мая 1918 па 27 лістапада 1918 года.

З 13 снежня 1918 па 20 студзеня 1923 года быў упраўляючым Банка Фінляндыі.

Памёр 16 снежня 1939 года ў Хельсінкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads