Ота Яўстафіевіч Кацэбу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ота Яўстафіевіч Кацэбу́ (30 снежня 1788, Рэвель (цяпер Талін) — 3 лютага 1846, Талін) — расійскі падарожнік, географ. Бацька — пісьменнік і драматург Аўгуст Фрыдрых Фердынанд Кацэбу (1761—1819). Маці — Фрыдэрыка Эсэн, памерла рана. Мачаха — Крысціна фон Крузенштэрн.
У васьмігадовым узросце Ота Кацэбу быў адпраўлены ў Пецярбургскі кадэцкі корпус. Неўзабаве зразумеў, што яго прызначэнне — мора і ў 15 гадоў у якасці юнгі-добраахвотніка стаў удзельнікам першага кругасветнага плавання (з 1803 па 1806 год) на парусным шлюпе «Надзея» пад камандаваннем яго земляка, выхадца Эстляндыі Івана Крузенштэрна. Другі раз адправіўся ў падарожжа вакол света з 1815 па 1818 год на караблі «Рурык», адкрыў у Ціхім акіяне 399 астравоў і на паўднёвы ўсход ад Берынгава праліва — заліў Кацэбу, а ў студзені 1817 — архіпелаг Румянцава; з 1823 па 1826 год ён здзейсніў трэцяе падарожжа на парусным шлюпе «Прадпрыемства».

Далейшую службу праходзіў у Рэвелі, камандаваў караблём «Імператар Пётр I». У 1829 г. быў узведзены ў капітаны першага рангу.
З-за праблем са здароўем, якое было падарвана ў кругасветных падарожжах, падаў у адстаўку. Апошнія шаснаццаць гадоў жыцця правёў у сваім маёнтку пад Рэвелем.
Remove ads
Навуковыя працы
Увекавечанне памяці
У гонар Ота Кацэбу названы заліў Кацэбу на паўднёвы ўсход ад Берынгава праліва і вуліца ў яго родным горадзе Таліне. Ад аднайменнага заліва, атрымаў назву і горад Кацэбу на Алясцы (ЗША).
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116345330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116345330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads