ПАЗ-3205

From Wikipedia, the free encyclopedia

ПАЗ-3205
Remove ads

ПАЗ-3205савецкі і расійскі высокападлогавы аўтобус малога класа. Выпускаецца Паўлаўскім аўтобусным заводам з 1989 года.

Хуткія факты Вытворца, Гады выпуску ...

Гэта самы распаўсюджаны аўтобус у Расіі: станам на 1.01.2023 года зарэгістравана 100 525 асобнікаў гэтай мадэлі[1]. Выкарыстоўваецца для перавозкі дзяцей, вахтавых рабочых, як маршрутныя таксі або асноўны транспарт у невялікіх гарадах[2].

Remove ads

Гісторыя

Распрацоўваўся на працягу амаль 15 гадоў. Асновай паслужыў распрацаваны цягам 1972-1977 гады, але так і не запушчаны ў вытворчасць ПАЗ-3203. Першы прататып новага аўтобуса ПАЗ-3205 быў выраблены ў 1979 годзе. Выпрабаванні скончыліся ў 1982 годзе. У 1984 годзе ПАЗ-3205 сталі вырабляцца ў невялікай колькасці і на працягу наступных пяці гадоў гэтыя аўтобусы збіралі ўручную ў цэху малых серый. Выпуск на галоўным канвееры пачаўся ў студзені 1989 года, а 1 снежня 1989 года ПАЗ-3205 канчаткова замясціў папярэднюю мадэль ПАЗ-672М[3].

Статыстыка выпуску ПАЗ-3205 у 1989—2000 гады[3]
198919901991199219931994199519961997199819992000
307 8 004 9 680 10 342 11 070 9 073 7 800 7 235 8 679 8 500 7 495 8 060

4 чэрвеня 2001 года на заводзе выраблены 100-тысячны аўтобус гэтай мадэлі. У 2008 годзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасці, што дазволіла праводзіць сертыфікацыю для рэгулярнага выкарыстання на загружаных маршрутах, значна ўзрос рэсурс службы кузава (з 5 да 10 гадоў), у салон усталёўваюцца больш эфектыўны ацяпліцель і больш камфортныя сядзенні.

Статыстыка выпуску ПАЗ-3205 у 2001—2013 гады[3]
2001200220032004200520062007200820092010201120122013
10 126 10 131 10 249 10 520 11 546 11 680 11 728 11 661 5 733 6 380 6 726 7 089 6 151

Пасля рэстайлінгу

У 2014 годзе з’явіліся аўтобусы з новай маскай з лінзавай пярэдняй оптыкай Hella і дзённымі хадавымі агнямі. Некаторы час такое афармленне прапаноўвалася як опцыя. У ліпені 2015 года вытворчасць аўтобусаў сямейства ПАЗ-3205 са старым варыянтам экстэр’ера была спынена і ў продажы засталіся толькі рэстайлінгавыя машыны[4][5].

У лютым 2023 года пачаліся продажы аўтобусаў з новай маскай. У новай версіі на ПАЗ-3205 вярнуліся дзве сяміцалёвыя фары савецкага ўзору. За выключэннем фар, астатняе афармленне пярэдняй і задняй частак засталося ранейшым[6].

Remove ads

Канструкцыя

Кузаў

Thumb
Выгляд ззаду. Мадыфікацыя з аварыйнымі заднімі дзвярмі

Кузаў — вагоннай кампаноўкі. Можа мець альбо дзве двухстворкавыя ўваходныя пасажырскія дзверы з пнеўматычным прывадам, альбо толькі адны пасажырскія дзверы з дадатковымі заднімі дзвярмі на завесах, якія лічацца аварыйным выхадам.

Рухавікі

З 1992 года базавым рухавіком стаў ЗМЗ-5112.10 (4,25 л, 125 к.с.), а з 1995 года на канвеер сталі паступаць яшчэ больш магутныя рухавікі ЗМЗ-5234.10 (4,67 л, 130 к.с.)[7]. З 1995 года спачатку паштучна, а з 1997 года серыйна сталі выпускацца аўтобусы з дызельнымі рухавікамі Мінскага маторнага завода[8].

У цяперашні час аўтобусы абсталёўваюцца рухавіком ЗМЗ V8 (4,7 л) у бензінавай і біпаліўнай (бензін + прапан-бутан) версіях, або турбадызелем ЯМЗ-534 (4,4 л)[6].

Бензінавы ЗМЗ-523 і біпаліўны ЗМЗ-524 з’яўляюцца мадэрнізаванымі версіямі рухавіка ЗМЗ-53. Рухавік мае аб’ём 4,67 л, дыяметр цыліндру — 92 мм і ход поршня — 88 мм, блок цыліндраў адліты з лёгкіх сплаваў на аснове алюмінію, але гільзы ў яго чыгунныя. У бензінавай версіі матор развівае 124 к.с. магутнасці і 298 Н·м круцільнага моманту, у біпаліўнай — 138 к.с. і 314 Н·м. Сістэма ўпырску інжэктарная, з электронным блокам кіравання. Канструкцыя ніжневальная, верхняклапанная.

У канцы 2021 года матор ЗМЗ знялі з вытворчасці з-за нізкага попыту, аднак у студзені 2023 года выпуск аднавілі, калі на фоне санкцый зноў узнікла патрэбнасць у гэтым маторы[9].

Шасі

ПАЗ-3205 могуць абсталёўвацца мастамі або Разанскага завода аўтаагрэгатаў (РЗАА), або Канашскага аўтаагрэгатнага завода (КААЗ).

На падоўжаным аўтобусе ПАЗ-4234 усталяваны шэраг кампанентаў ад грузавікоў ЗІЛ: кошык шчаплення, каробка перадач, карданны вал. Задні мост — ад ЗІЛ-4331 (вытворца — РЗАА). Аўтобусы з такімі мастамі можна пазнаць па колах на васьмі шпільках.

Падвеска — залежная, рысорная. Рулявое кіраванне — з гідраўзмацняльнікам. Тармазы — барабанныя. Да 2003 года аўтобусы камплектавалі тармазной сістэмай, якая складаецца з двух контураў: гідраўлічнага і пнеўматычнага, як на грузавіках ГАЗ. З 2003 года тармазную сістэму мадэрнізавалі: яна стала цалкам пнеўматычнай, была ўсталявана ABS фірмы «Knorr-Bremse».

Remove ads

Мадыфікацыі

  • ПАЗ-3205 — базавы варыянт з аднымі аўтаматычнымі дзвярыма і пнеўмагідраўлічнай тармазной сістэмай.
  • ПАЗ-32051 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзвярыма. З’явіўся ў 1993 годзе[10].
  • ПАЗ-32053 — аўтобус з аднымі аўтаматычнымі дзвярыма для прыгарадных маршрутаў і пнеўматычнай тармазной сістэмай з АБС.
  • ПАЗ-32054 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзвярыма для гарадскіх маршрутаў і пнеўматычнай тармазной сістэмай з АБС.

ПАЗ-3206

Thumb
ПАЗ-3206

ПАЗ-3206 — паўнапрывадны аўтобус. Выпускаецца з 1994 года.

Пярэдні вядучы мост узяты ад ГАЗ-66-40: з канічнай гіпоіднай галоўнай перадачай (перадатачны лік 6,17) і кулачковым дыферэнцыялам падвышанага трэння. Раздатачная каробка: 2-ступеньчатая (паніжальная перадача з лікам 1,982), без міжвосевага дыферэнцыяла. Дарожны прасвет такі ж як у заднепрывадных ПАЗ-32053 (264 мм), аднак у параўнанні з заднепрываднай версіяй кузаў ПАЗ-3206 пасаджаны над дарогай на 10 см вышэй. У выніку палепшылася геаметрычная праходнасць, але недахопам з’яўляецца высокі цэнтр цяжару. З гэтай прычыны не дазваляецца перавозка стаячых пасажыраў. Для паляпшэння папярочнай устойлівасці і ў пярэдняй, і ў задняй падвесках усталяваныя стабілізатары. У адрозненне ад ПАЗ-32053, якія былі пераведзены на пнеўматычны прывад тармазоў, на ПАЗ-3206 застаўся прывад старога тыпу — пнеўма-гідраўлічны[11].

ПАЗ-4234

Thumb
ПАЗ-4234

ПАЗ-4234 — аўтобус сярэдняга класа. З’яўляецца падоўжанай версіяй аўтобуса ПАЗ-32054 з двума ўваходнымі дзвярыма. Кузаў стаў даўжэй на 1165 мм, з якіх 745 мм прыйшлося на колавую базу і 420 мм на заднюю навісь. Пасажыраўмяшчальнасць павялічылася да 50 месцаў, з якіх 30 месцаў сядзячыя. У салоне дзве назапашвальныя пляцоўкі.

Выпускаецца з 2003 года[12]. Разам з базавай мадэллю паўсталі і мадыфікацыі: аўтобус з сядзеннямі павышанай камфартабельнасці (ПАЗ-423402), аўтобусы з аднымі аўтаматычнымі дзвярыма (стандартны ПАЗ-423401 і люксавы ПАЗ-423403), а таксама з узмоцненай тэрмаізаляцыяй кузава. Мадыфікацыі з рухавікамі Cummins маюць дадатак «-05», з рухавіком ЯМЗ — «-04»[13].

Статыстыка выпуску ПАЗ-4234 у 2003—2013 гады[3]
20032004200520062007200820092010201120122013
709 1 232 1 792 2 111 2 534 1 869 1 104 1 382 1 823 1 722 1 282
Remove ads

Тэхнічныя характарыстыкі

Больш інфармацыі ПАЗ-32053, ПАЗ-32053-07 ...
Remove ads

Зноскі

  1. Автобусный парк в России насчитывает более 341 тыс. машин (руск.). avtostat-info.com (20 лютага 2023). Праверана 28 сакавіка 2023.
  2. Авто-юбилей // Рейс : часопіс. — 2010. — № 1. — С. 30. (руск.)
  3. Смена лица // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2015. — № 5 (121). — С. 58. (руск.)
  4. "Автобусы ПАЗ получили новый экстерьер". autostat.ru(руск.). 2015-07-13. Праверана 2023-03-28.
  5. "К дилерам поступил рестайлинговый «пазик»". Drom.ru(руск.). 2023-02-02. Праверана 2023-03-28.
  6. Пресс-службы сообщают // За рулём : часопіс. — 2003. — № 4. — С. 88. (руск.)
  7. КТ-хронограф. 10 лет: ПАЗ-4234 // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2012. — № 8 (100). — С. 92. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads