Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт шляхоў зносін (руск.: Петербургский государственный университет путей сообщения) (абрэвіятура - ПДУШЗ (руск.: ПГУПС), былы Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, ЛІІЧТ (руск.: ЛИИЖТ)). Галоўны корпус размешчаны па адрасе Маскоўскі праспект, дом № 9
Remove ads
Гісторыя
Адна з першых вышэйшых тэхнічных навучальных устаноў Расіі. Папярэднікам інстытута быў аддзел «па вучэбнай частцы», пашыраны і дапоўнены ў Дэпартаменце водных камунікацый Н. П. Румянцавым ў 1798-1809 гадах.
Заснаваны найвышэйшым Маніфестам 20 лістапада (2 снежня) 1809 як Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін, урачыста адкрыты 1 (13) лістапада 1810. Мэтай стварэння інстытута была падрыхтоўка спецыялістаў для будаўніцтва на велізарных тэрыторыях Расіі разгалінаваных сістэм сухапутных і водных шляхоў зносін. У эпоху стварэння інстытута найбольш развітым быў водны шлях. Асноўным недахопам суднаходства была зіма, калі судны прастойвалі месяцы ў чаканні пачатку навігацыі. Супраць плыні па рэках і каналах летам судны праводзіліся бурлакамі.
Remove ads
Інстытут пры Бетанкуры
Інстытут на момант адкрыцця быў кадэцкім корпусам, цесна звязаным з вядучымі ВНУ сталіцы, такімі, як Акадэмія навук, Галоўным інжынерным вучылішчам Расійскай імперыі і створаным пазней Пецярбургскім універсітэтам. Інстытут быў закрытай паўвоеннай навучальнай установай, тэрмін навучання ў ім разам з гімназічным этапам навучання складаў восем гадоў. Выпускнікам прысвойвалася званне інжынера шляхоў зносін, яны былі паручнікамі (па першым разрадзе) і падпаручнікам (па другім разрадзе).
Першы рэктар - Аўгусцін Аўгусцінавіч Бетанкур (1758-1824).
У 1813 пры інстытуце заснаваны музей (цяпер Цэнтральны музей чыгуначнага транспарту Расійскай Федэрацыі).
Пры Інстытуце пад кіраўніцтвам прафесара П. І. Сабко для навукова-навучальных мэтаў была арганізавана першая ў Расіі механічная лабараторыя.
У 1820 годзе з мэтай падрыхтоўкі майстроў і тэхнікаў была створана Школа шляхоў зносін, якая мела трохгадовы тэрмін навучання.
У 1823 годзе Інстытут быў ператвораны ў закрытую навучальную ўстанова на ўзор ваенных кадэцкіх карпусоў, зноў стаў грамадзянскай навучальнай установай з пяцігадовым тэрмінам навучання ў 1864 годзе.
Remove ads
Факультэты
- Аўтаматызацыя і інтэлектуальныя тэхналогіі
- Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва
- Транспартнае будаўніцтва
- Транспартныя і энергетычныя сістэмы
- Упраўленне перавозкамі і лагістыка
- Эканоміка і мэнеджмент
- Факультэт безатрыўных формаў навучання
- Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі
Ёсць геолага-геадэзічная база, працуе вучэбна-курсавы камбінат.
Выкладчыкі і выпускнікі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 23 кастрычніка 2006.
- Дактарантура і аспірантура ПДУХЗ Архівавана 24 верасня 2011.
- Сайт дыстанцыйнага навучання ПДУХЗ Архівавана 9 верасня 2011.
- Прафзвязная арганізацыя ПДУХЗ
- Артыкул у «Энцыклапедыі Санкт-Пецярбурга» Архівавана 20 лютага 2009.
- Артыкул на сайце citywalls.ru
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads