Фёдар Пятровіч Вінакураў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фё́дар Пятро́віч Вінаку́раў (17 лютага 1900, в. Расказань, Раднічкоўскі раён, Саратаўская вобласць — 15 чэрвеня 1990) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік АН БССР (1960, член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954)[1].

Хуткія факты Фёдар Пятровіч Вінакураў, Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1925 годзе. У 1941 годзе дырэктар Інстытута ірыгацыі ў Ташкенце, у 1942—1944 гг. першы намеснік наркама воднай гаспадаркі Узбекскай ССР. У 1948—1961 гг. у БПІ[1].

З 1954 года міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 1956 г. галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1969—1970 гг. акадэмік — сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР[1].

Кандыдат у член ЦК КПБ у 1956—1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959[1]гг.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Распрацоўваў пытанні праектавання і будаўніцтва комплексаў гідратэхнічных збудаванняў механікі тарфяных грунтоў. Аўтар праектаў і кіраўнік каля 20 будаўнічых комплексаў, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне[1].

Асноўныя працы

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2]:

  • Строительные свойства торфяных грунтов. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1962 (совм. с А. Е. Тетеркиным, М. А. Питермоном).
Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1945), «Знак Пашаны» (1944), медалямі[2].

Зноскі

  1. Винокуров Фёдор Петрович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114—115. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads