Павел Віктаравіч Чалядка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Чалядка (нар. 3 сакавіка 1993, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Арлента» з Радзыня Падляскага.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у баранавіцкай ДЮСШ-5. Ва ўзросце 13 гадоў адправіўся на вучобу ў спецыяльны футбольны клас Мінскага сувораўскага вучылішча, дзе з пачатковай сваёй пазіцыі нападніка перакваліфікаваўся ў флангавага абаронцу. Трэнерам Паўла ў вучылішчы стаў Юрый Малееў, які ў 2010 годзе ўзяў маладога абаронцу ў мазырскую «Славію». Аднак, яшчэ не праходзячы ў склад «Славіі», адправіўся ў арэнду ў клуб Другой лігі «Белтрансгаз».
У 2011 годзе вярнуўся з арэнды ў «Славію». Першую палову сезона 2011 прапусціў з-за траўмы, пасля стаў з’яўляцца ў складзе мазыран, пераважна выходзячы на замену. У 2012 стаў трывалым іграком асновы (правёў усе 30 матчаў свайго клуба ў лізе), звычайна выкарыстоўваўся ў якасці левага абаронцы. У сезоне 2013 стаў радзей з’яўляцца на полі, а пазней страціў месца ў аснове.
У лютым 2014 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. У магілёўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У лютым 2015 года кантракт з магілёўскім клубам быў разарваны[4], і неўзабаве Павел перайшоў у склад брэсцкага «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў Брэст[6].
У студзені 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У сезоне 2016 згуляў у 14 матчах Вышэйшай лігі, не здолеўшы замацавацца ў стартавым складзе жодзінцаў. У студзені 2017 года вярнуўся ў «Славію»[8]. Прапусціўшы пачатак сезона 2017, пазней замацаваўся ў асноўным складзе мазыран на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў элітны дывізіён. У снежні 2018 года пакінуў мазырскі клуб[9].
У студзені 2019 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[10]. У якасці асноўнага абаронцы дапамог камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай, аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух»[11] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі[12].
У лютым 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве стаў іграком польскага клуба «Арлента»[13].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
14 жніўня 2013 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі (1:4 супраць Ісландыі).
Дасягненні
Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2018
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads