Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2019-га года.

Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 29-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе ...

Амаль адразу сярод лідараў у табліцы апынуліся «Смалявічы» і бабруйская «Белшына». Каманды здолелі захаваць сваё становішча і за некалькі тураў да фінішу забяспечылі выхад у Вышэйшую лігу, аднак лёс першага месца канчаткова вырашыўся толькі ў апошнім туры, перамога засталася за «Белшынай». У пачатку турніру сярод лідараў пэўны час ішлі рэчыцкі «Спадарожнік» і «Ліда», але пазней асноўную барацьбу за трэці радок павялі брэсцкі «Рух» і гомельскі «Лакаматыў». У выніку каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але па дадатковых паказчыках трэцім стаў «Рух». У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе «Рух» па пенальці перамог магілёўскі «Дняпро» і таксама атрымаў павышэнне.

Remove ads

Склад удзельнікаў

Пасля часовага скарачэння ў 2018 годзе колькасці ўдзельнікаў лігі да 15 планавалася вяртанне да складу ў 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2018 («Славія-Мазыр» і «Энергетык-БДУ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Смалявічы» і «Дняпро». Апошні клуб Першай лігі 2018 «Чысць» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2019 атрымалі «Рух» і «Крумкачы», якія змянілі назву на НФК.

Аднак, у лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне магілёўскага «Дняпра» з мінскім «Промнем», які выступаў у Вышэйшай лізе. Аб’яднаная каманда пад назвай «Дняпро» пакінула за сабой месца ў Вышэйшай лізе, на вакантнае месца ў Першай лізе быў запрошаны рэчыцкі «Спадарожнік», які ў сезоне 2018 заняў 3-е месца ў Другой лізе. У сакавіку 2019 года была праведзена жараб’ёўка турніру для 16 каманд, аднак у красавіку жыткавіцкі ЮАС, не атрымаўшы ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе, быў выключаны з удзельнікаў і перайшоў у Другую лігу. У Першай лізе такім чынам засталося 15 каманд.

30 студзеня 2019 года была ўведзена новая схема ратацыі: дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2019 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковых пераходных матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У Другую ж лігу з Першай выбывае адна каманда, а две найлепшыя каманды Другой лігі пераходзяць у Першую.

Remove ads

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

  • «Славія» (1-е месца ў Першай лізе 2018, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Энергетык-БДУ» (2-е месца ў Першай лізе 2018, выхад у Вышэйшую лігу)
  • ЮАС (10-е месца ў Першай лізе 2018, неатрыманне ліцэнзіі на сезон 2019 і пераход у Другую лігу)
  • «Чысць» (15-е месца ў Першай лізе 2018, вылет у Другую лігу)

Перайменаванні клубаў

Remove ads

Клубы-ўдзельнікі

Больш інфармацыі Клуб, Горад ...

Турнірная табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 БАР БШЫ ГМІЛГМЛІДНАФНФКОРШРУХСЛОСМЛСМГСПРХВАХСВ
Баранавічы 0:5 2:5 0:2 0:1 1:2 0:4 0:2 0:5 2:1 0:5 0:0 0:4 1:2 1:3
Белшына 4:0 2:1 3:0 2:1 1:3 1:1 5:0 2:2 5:0 0:2 4:1 5:2 3:0 4:0
Граніт 1:1 1:5 2:0 2:1 3:4 2:2 3:1 0:5 2:0 2:2 3:1 0:0 0:0 0:0
Лакаматыў 4:0 0:1 1:0 1:0 2:1 3:1 1:0 0:2 4:0 1:1 6:1 2:0 3:1 6:1
Ліда 6:1 0:1 0:0 0:0 2:1 2:2 8:1 2:4 2:0 0:1 2:1 1:0 2:1 4:0
Нафтан 3:0 1:5 0:0 2:2 3:2 2:2 2:4 2:2 0:0 0:0 5:0 2:1 2:2 5:3
НФК 2:0 1:2 0:2 1:1 1:3 1:4 2:3 0:0 2:0 0:5 4:0 3:3 2:1 2:0
Орша 0:0 1:4 1:0 0:2 1:2 0:3 2:1 1:2 1:0 1:5 3:1 0:2 0:0 0:0
Рух 2:0 1:1 1:0 3:1 1:1 2:2 0:1 6:1 1:1 0:3 3:0 2:2 1:0 8:1
Слонім-2017 1:0 0:1 3:1 0:5 0:2 1:2 0:1 1:3 1:1 0:3 0:0 1:0 2:2 2:1
Смалявічы 4:0 1:1 3:2 1:1 4:1 2:1 1:0 3:1 0:0 1:1 1:0 1:2 1:0 6:0
Смаргонь 4:1 0:0 0:3 1:4 0:0 2:0 0:2 1:2 0:3 2:2 0:1 0:1 1:2 2:2
Спадарожнік 3:1 0:2 2:0 2:1 1:1 2:0 0:2 3:3 2:2 2:0 0:2 3:5 3:0 1:0
Хваля Пінск 5:0 2:3 0:3 0:4 2:2 1:2 0:1 2:0 2:4 1:1 0:1 2:4 0:2 1:0
Хімік 0:1 1:2 4:0 0:3 1:1 0:4 1:0 2:1 0:2 0:0 1:0 4:0 0:3 1:0

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 23 лістапада 2019
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона брэсцкі «Рух» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпро» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Рух» атрымаў перамогу ў серыі пенальці і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

Больш інфармацыі Рух (Брэст), 2:1 (0:0) ...

Адказны матч

Больш інфармацыі Дняпро (Магілёў), 2:1 (0:0) (пен. 4:5) ...
Remove ads

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Больш інфармацыі №, Ігрок ...

Крыніца: Football.By

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads