Павел Емяльянавіч Мядзведзеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Емяльянавіч Мядзведзеў (10 верасня 1905(1905-09-10), Гарадзішча, Магілёўская губерня1990) — рэктар Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1953—1955 гадах. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1947), дацэнт (1949).

Хуткія факты Павел Емяльянавіч Мядзведзеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 верасня 1905 года у вёсцы Гарадзішча Горацкага павета Магілёўскай губерні ў сялянскай сям’і (у 1943 годзе бацьку расстралялі гітлераўцы, а маці загінула ад голаду).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1921 годзе. З 1925 года працаваў у Шклове спачатку сакратаром РАНА, затым настаўнікам школ у Шклоўскім раёне.

У 1926 годзе скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы, у 1934 годзе — фізіка-матэматычны факультэт БДУ. За час вучобы ва ўніверсітэце напісаў дзве навукова-папулярныя кнігі: «Чалавек і энергія» (4 друкаваныя аркушы, выйшла з друку ў 1934 годзе) і «У глыб матэрыі» (10 друкаваных аркушаў, выйшла з друку ў 1935 годзе).

У 1934—1935 гадах працаваў выкладчыкам фізікі ў Лепельскім педагагічным тэхнікуме.

З 1935 года працаваў у Віцебскім педагагічным (настаўніцкім) інстытуце, асістэнт кафедры эксперыментальнай фізікі. З 1937 года — старшы выкладчык. З 1 верасня 1937 года стаў намеснікам дэкана, а з 1 жніўня 1938 года — дэканам фізіка-матэматычнага факультэта.

У 1941 годзе здаў экстэрнам экзамены кандыдацкага мінімуму, але не паспеў выйсці на абарону дысертацыі з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

22 чэрвеня 1941 года пайшоў у Чырвоную Армію, дзе прабыў да 1 верасня 1945 года. Служыў у артылерыі, начальнік вучэбна-аператыўнага аддзялення і парторг франтавога палявога артсклада. Дайшоў да Берліна. Скончыў службу ў званні капітана.

Дэмабілізаваўшыся, да 1 мая 1946 года працаваў начальнікам упраўлення клубных устаноў Камітэта па справах культурна-асветных устаноў пры Савеце Міністраў БССР і дацэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута.

З мая 1946 года — зноў у Віцебскім педінстытуце, з 1947 па 1950 год — на пасадзе загадчыка кафедры фізікі.

У 1947 годзе абараніў у Адэскім дзяржаўным універсітэце імя І. І. Мечнікава кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да пытання аб крышталізацыі пераахалоджаных вадкасцяў». У лютым 1949 года быў зацверджаны ў вучоным званні дацэнта.

У 1947—1950 гадах працаваў намеснікам дырэктара, а з 1950 па 1953 гады — намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце, у 1953—1955 гады - дырэктарам Віцебскага настаўніцкага інстытута.

З 1955 па 1965 гады — загадчык, з 1965 па 1972 гады — дацэнт кафедры фізікі.

Быў сакратаром партарганізацыі інстытута, членам праўлення таварыства «Веды». Дэпутат гарсавета ў 1960—1965 гадах. Член КПСС з 1940 года.

Памёр у 1990 годзе.

Remove ads

Узнагароды

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads