Павел Канстанцінавіч Кругер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Канстанцінавіч Кругер (27 чэрвеня 1910, Харкаў, Украіна — 28 студзеня 1978) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1940), прафесар (1965).

Хуткія факты Павел Канстанцінавіч Кругер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Паравозная гаспадарка», 1934; аспірантура, 1939).

Працаваў у Харкаўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1935—1941, кафедра «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка», дацэнт), Ташкенцкім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1941—1965, механічны факультэт, кафедра «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка», дацэнт, загадчык кафедры, у 1947—1951 — дэкан факультэта), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1966—1978, механічны факультэт, кафедра «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка», прафесар, у 1966—1973 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эксплуатацыя і рамонт лакаматываў.

Remove ads

Узнагароды

Знакі «Ганароваму чыгуначніку» (1949), «Выдатны паравознік» (1954) і інш.

Бібліяграфія

  • Вопросы организации ремонта паровозов в депо на основе предварительной заготовки деталей : диссертация … кандидата технических наук / Крюгер П. К. — Харьков, 1939. — 403 л. — Защищена в Московском электромеханическом институте инженеров железнодорожного транспорта.
  • Система ремонта локомотивов при новых видах тяги / Крюгер П. К. — Оренбург, 1958.
  • Тепловозное хозяйство / под ред. П. К. Крюгера. — Изд. 3-е, перераб. и доп. — Москва, 1972.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads