Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту

From Wikipedia, the free encyclopedia

Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспартуmap
Remove ads

Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту (укр.: Український державний університет залізничного транспорту) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Універсітэт размешчаны ў Харкаве.

Хуткія факты Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

12 чэрвеня 1930 года пастановай Савета Народных Камісараў УССР быў створаны «Харкаўскі эксплуатацыйна-цягавы інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту». У новым інстытуце прыступілі да заняткаў 432 студэнты.

У 1932 годзе навучальная ўстанова была перайменавана ў «Харкаўскі эксплуатацыйна-механічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту», а восенню 1933 года — у «Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту».

У 1993 годзе інстытут стаў называцца «Харкаўскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту».

У 2001 годзе ВНУ стала «Украінскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту».

У 2014 годзе ўстанова перайменавана ва «Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту».

Remove ads

Структура

  • Факультэт будаўніцтва
  • Факультэт інфармацыйна-ўпраўленчых сістэм і тэхналогій
  • Механіка-энергетычны факультэт
  • Факультэт кіравання працэсамі перавозкі
  • Эканамічны факультэт

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads