Павел Палікарпавіч Ганчароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Палікарпавіч Ганчароў (1900, в. Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці — 6 верасня 1970) — патафізіёлаг, прафесар медыцынскіх навук, генерал-палкоўнік медыцынскай службы, начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава  (руск.) (1953—1968)[1].

Хуткія факты Павел Палікарпавіч Ганчароў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1900 годзе. У 1919 г. уступіў у рады Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1920 года, разгроме войск Булак-Балаховіча каля г. Мазыр[1].

Пасля тэрміновай службы закончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію  (руск.). Працаваў урачом палка, праз год стаў ад’ютантам кафедры паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі.

З 1934 года выкладчык, начальнік кафедры, намеснік начальніка акадэміі па навуковай і навучальнай рабоце Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1]. У 1941 годзе начальнік кафедры Куйбышаўскай Ваенна-медыцынскай акадэміі  (руск.). Доктар медыцынскіх навук з 1942 года, генерал-палкоўнік медыцынскай службы з 1943 года, прафесар з 1947 года. З 1953 па 1968 гады — начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У пачатку 30-х гадоў сумесна з І. Р. Пятровым ён вывучаў ва ўмовах палётаў на баявых машынах уплыў разрэджанай атмасферы на жывёл з раненнямі чэрапа, грудзей, жывата, а таксама стратай крыві  (руск.). Правераныя ў лабараторных умовах, гэтыя работы паслужылі падставай да ўстанаўлення паказанняў і проціпаказанняў для эвакуацыі авіятранспартам  (англ.) параненых.

Прапанаваў і ўпершыню выкарыстаў пры вывучэнні тампанады сэрца  (руск.) новы метад рэгістрацыі яго работы.

Унёс значны ўклад у рашэнне шэрагу навуковых праблем. Многія яго работы маюць не толькі тэарэтычнае, а і практычнае значэнне. П. П. Ганчароў вёў даследаванні, звязаныя з цячэннем працэсаў пасля ранення, займаўся праблемамі ўплыву на арганізм аператыўных умяшанняў  (руск.) на лёгкіх і плеўры, пытаннямі прафесіянальнай паталогіі, прымаў удзел у работах па вывучэнню электратраўм  (руск.), высвятляў механізмы іх дзеяння на арганізм.

Арганізаваў дзейнасць медыка-біялагічнай лабараторыі па вывучэнню радыяцыйных паражэнняў, займаўся даследаваннямі па радыяцыйных паражэннях, агульнай паталогіі, прамянёвай хваробе, лячэбна-прафілактычных мерапрыемствах пры ёй. Аўтар навуковых прац па медыцыне, буйны ваенны патолаг. Ініцыятар стварэння і галоўны рэдактар працы «Развіццё навукі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі за 50 гадоў Савецкай улады». Прадстаўляў савецкую медыцынскую навуку на міжнародных канферэнцыях.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

  1. Гончаров Павел Поликарпович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads