Павел Паўлавіч Рудаўскі
беларускі і расійскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Паўлавіч Рудаўскі — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1859 годзе. З прыватнага рэальнага вучылішча паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1876 годзе. Атрымаўшы па заканчэнні курса ў 1885 годзе званне грамадзянскага інжынера і права на чын XII класа, П. Рудаўскі быў запрошаны інжынерам у чэрдыньскае павятовае земства Пермскай губерні і займаўся тут таксама прыватнаю практыкай, а потым, у 1891 годзе пераведзены малодшым інжынерам у архангельскае будаўнічае аддзяленне. Гэту пасаду займаў да 1892 года. Акрамя гэтага ён складаўся членам камітэта па пабудове архангельскага тэхнічнага вучылішча, членам таварыства чырвонага крыжа і членам вольнага пажарнага таварыства ў г. Архангельску.
З 1892 года і прынамсі да 1898 года займаў пасаду малодшага архітэктара ў магілёўскім губернскім будаўнічым аддзяленні[2]. Не пазней 1903 года стаў магілёўскім губернскім архітэктарам[3], гэтую пасаду займаў да 1906 года[4].
З 1906 па 1911 — губернскі інжынер губернскага будаўнічага аддзялення Уфы[5]. З 1911 па 1919 (?) — губернскі інжынер інжынер Харкава[5].
Remove ads
Творчасць
Аўтар праектаў грамадзянскіх і інжынерных збудаванняў у Чэрдыні, Архангельску, Казані, Уфе[5]. У гісторыю рускага дойлідства ўвайшоў, як аўтар канчатковага варыянта конкурснага праекта народнага дома імя С. Ц. Аксакава ва Уфе (1909—1912) — самага буйнога на Урале, які прадстаўляў новы тым архітэктуры народнага дома ў масштабе ўсёй Расіі[5], цяпер у гэтым будынку змяшчаецца Башкірскі тэатр оперы і балета .
Асобныя творы

- Шэраг пабудоў у г. Чэрдыні, якія захаваліся і цяпер фарміруюць ансабль гістарычнага цэнтра горада[6]:
- Прыхадское вучылішча (сучасны адрас вул. Юрганаўская, 58)
- Драўляны мост цераз р. Касу
- Мураваны дом і лаўкі з каморамі «таварыства спажыўцоў»
- Мураваны трохпавярховы дом
- Мураваная двухпавярховая багадзельня на 20 чалавек (сучасны адрас вул. Савецкая, 20)
- Мураваныя двухпавярховыя казармы для мясцовай каманды
- Дом сп. Краус у г. Казані
- Праекты:
- Сельская бальница
- Драўляная бальніца ў г. Салікамску
- Медна-плавільны завод сп. Базілеўскага
- Лагерныя баракі з земляных цаглін у г. Саратаве
- Мураваны маяк на мысе Гарадзецкім у Белым моры[7]
- Аксакаўскі народны дом ва Уфе (саўм. з К. А. Гуськовым да 1912 кіраваў будаўніцтвам)[8]
Remove ads
Зноскі
- РУДАВСКИЙ Павел Павлович // Историческая Энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)
- Г. Ш. Канторович . Рудавский Павел Петрович(недаступная спасылка) (руск.)
- РУДАВСКИЙ Павел Павлович//Башкирская энциклопедия Архівавана 6 красавіка 2016.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads