Паводкі ў Рыу-Гранды-ду-Сул (2024)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У канцы красавіка і пачатку мая 2024 года ў штаце Рыу-Гранды-ду-Сул у Бразіліі адбыліся буйныя паводкі. У некаторых месцах выпала больш за 400 мм ападкаў[5]. Агулам стыхія закранула 281 муніцыпалітэт. Станам на 1 чэрвеня зарэгістраваны 171 загінулы[6].
Remove ads
Ход падзей
Стыхія была выклікана надыходам халоднага фронту, звязаным з вобласцю нізкага ціску над морам. Разам з гэтым ішоў паток вільгаці, які рухаўся з поўначы Бразіліі[7][8].
28 красавіка грамадзянская абарона Рыа-Гранды-ду-Сул выпусціла метэаралагічнае папярэджанне аб рызыцы з-за «асобных штормаў і перыядычных моцных дажджоў»[9][10][11]. У той жа дзень на поўнач штата абрынуліся моцныя дажджы з ветрам. Пасля непагадзь ахапіла практычна ўвесь рэгіён[9].
Станам на 30 красавіка каля 300 тысяч чалавек пакутавалі ад праблем з інфраструктурай, уключаючы адсутнасць электразабеспячэння, пітной вады, тэлефоннай сувязі і доступу ў Інтэрнэт. Дзясяткі дзяржаўных і федэральных аўтамагістралей былі цалкам або часткова перакрытыя[12].
На наступны дзень, 1 мая, больш за 160 000 населеных пунктаў былі абясточаны, а 441 000 чалавек засталіся без вады[13].
З-за дажджоў у 147 муніцыпалітэтах Рыа-Грандэ-ду-Сул зафіксаваны паводкі і апоўзні. 2 мая грамадзянская абарона штата паведаміла аб 13 загінулых, у той час як пажарная служба ваеннай брыгады пацвердзіла факт гібелі яшчэ 11 чалавек, 21 абвешчаны прапаўшым без вестак. Каля 67 800 чалавек пацярпелі ад наступстваў стыхіі. З іх 14 500 чалавек страцілі дамы[14].
Ад паводкі пацярпеў гістарычны цэнтр Порту-Алегры. На некаторых вуліцах у горадзе рух быў магчымы толькі на лодках [15]. Мясцовы аэрапорт прыпыніў працу[16].
Remove ads
Статыстыка
Remove ads
Рэакцыя
1 мая ўлады штата абвясцілі надзвычайнае становішча[28].
У пацярпелыя раёны накіраваны ратавальнікі з Санта-Катарыны і Параны[29]. 2 мая штат наведаў прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва[14].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads