Пагародзенскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пагаро́дзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пагародна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Асаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Асава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 3 красавіка 1959 года ў складзе Воранаўскага раёна[1]. 2 снежня 1961 года ў склад Жырмунскага сельсавета перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчызна і Сакалы[2]. 19 лістапада 1963 года сельсавет перайменаваны ў Пагародненскі, цэнтр перанесены ў вёску Пагародна[3]. 11 студзеня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны)[4]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Жырмунскага сельсавета перададзена вёска Сакалы, з Воранаўскага пассавета — населеныя пункты Бальсі і Цёмны Дол, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Воранаўскага пассавета перададзены населены пункт Гартынкова[5]. 19 красавіка 1973 года ў склад Бастунскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балотнікі, Бальсі, Бастуны, Вяканцы, Занюны, Лапацішкі, Рачкуны, Сакалы і Цёмны Дол, у склад сельсавета з Паляцкішскага сельсавета перададзены населеныя пункты Абалішкі, Вялікія Даўгялы, Гольманцішкі, Гута, Даўгердзішкі, Ёні, Малыя Даўгялы, Подзітва, Працішкі, Татарка і Трумпішкі[6]. У 1977 годзе ў склад Паляцкішскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Даўгялы і Гута[7]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паляцкішскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Паляцкішкі, вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Порайсць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі)[8]. 5 лістапада 2014 года вёска Даўгялы, перададзеная з Паляцкішскага сельсавета, далучана да вёскі Даўгялы[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1437 чалавек[10], з іх 88,6 % — палякі, 7,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія[11]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1709 чалавек[12].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads