Падбярэзскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Падбярэ́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Падбярэзь.

Хуткія факты Падбярэзскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 25 мая 1967 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці БССР. У склад сельсавета ўвайшлі 23 населеныя пункты: вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны з Багданаўскага сельсавета і вёскі Лаўскі Брод і Макарынята з Забрэжскага сельсавета[1]. У 1976 годзе скасавана вёска Ластая[2]. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 753 чалавекі[4], з іх 98,0 % — беларусы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads