Падварышкі (Воранаўскі раён)
вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падвары́шкі[1] (трансліт.: Padvaryški, руск.: Подворишки) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Самая старая згадка пра Падварышкі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1690 годам, калі Стэфан Корф, канонік Жамойцкі, набыў маёнтак Гайцюнішкі, у склад якога ўваходзілі Падварышкі.
З 1795 года ў Расійскай імперыі. На пачатку XIX ст. вёска і маёнтак Падварышкі ў Беняконскай воласці Лідскага павета Віленскага ваяводства, належалі барону Каралю Остэн-Сакену і яго сыну Станіславу. У 1835 г. дачка Караля Вераніка Остэн-Сакен дазволіла, каб яе выкраў Адам Рымша, жанаты шляхціц. Праз шмат гадоў закаханыя ўзаконяць адносіны, так перайшла сядзіба да Рымшаў.
У 1842 годзе ў Падварышках меўся двор з трохпакаёвым домам з часанага дрэва, крыты саломай. Пад адным дахам з домам месцілася людская і варыўня (памяшканне для захоўвання садавіны і гародніны). На гаспадарчым двары меліся адрыны для жывёлы, хлеба, сена і саломы, валоўнік, птушнік, свіран, ледавік і бровар. У вёсцы Падварышкі стаяла карчма з дзвюмя хатамі і стайнямі.
На працягу ХІХ ст. Падварышкі належалі роду Рымшаў. Ганна Рымша выйшла замуж за Тадэвуша Кярсноўскага і перадала маёмасць сям'і мужа.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Беняконскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1939 годзе Падварышкі разам з прылеглымі хутарамі Рымшышкамі, Мядзінамі і лясной гаспадаркай Геленава, займалі плошчу каля 800 га. Апошнімі ўладальнікамі маёмасці былі Ганна і Тадэвуш Кярсноўскія, іх сын Рышард Кярсноўскі пакінуў успаміны аб Падварышках.
З 1939 года ў БССР.
Remove ads
Насельніцтва
- 1970 год — 343 чал.
- 1999 год — 505 чал.
- 2004 год — 442 чал.
- 2009 год — 383 чал.
- 2014 год — 341 чал.
Славутасці
- Сядзібны дом Рымшаў (1930—1931) з паркам.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads