Падгор’еўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Падгор’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгор’е.

Хуткія факты Падгор’еўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Амхаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амхавая[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нядашава, сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі сельсавет[2]. 30 лістапада 2016 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Нядашава 1 у вёску Падгор’е[3]. 16 сакавіка 2017 года Нядашаўскі сельсавет перайменаваны ў Падгор’еўскі сельсавет[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1514 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1106 чалавек[7].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2009 г.):

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Галлё — вёска.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2– С. 533.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads