Свята-Успенская царква (Галяні 1)
праваслаўны храм у вёсцы Галяні 1 Магілёўскага раёна Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свя́та-Успе́нская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Галяні 1 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі.
Remove ads
Гісторыя

Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы (васьмярык — чацвярык — васьмярык), працяглай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглых апсіды і бакавых рызніц. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай. Акрамя галоўнага ёсць 2 вуглавыя ўваходныя прытворы ў выглядзе далучаных да асноўнага аб'ёму гранёных прыбудоў. На плоскасных атынкаваных фасадах вылучаюцца пластычныя ліштвы аконных праёмаў з трохвугольнымі сандрыкамі.
Унутры пануе прастора сяродкрыжжа, завершанага светлавым барабанам на ветразевых скляпеннях.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 288
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Галяні 1)
- Свята-Успенская царква (Галяні 1) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Успенская царква (Галяні 1) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Галяні 1) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Галяні 1) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads