Падзенне Дамаска (2024)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падзенне Дамаска — эпізод грамадзянскай вайны ў Сірыі.
Ход падзей
7 снежня войскі сірыйскай апазіцыі абвясцілі, што пачалі атачаць Дамаск пасля захопу бліжэйшых гарадоў[1]. Паўстанцы пачалі атачаць сталіцу пасля захопу Аль-Санамайна, горада за 20 кіламетраў ад паўднёвага ўезду ў сталіцу[2][3].
У рэгіёне Рыф-Дамаск урадавыя сілы адступілі з гарадоў Асаль-Аль-Вард, Ябруд, Фліта, Аль-Насэрыя і Артуз, у той час як паўстанцы падышлі да сталіцы на адлегласць 10 кіламетраў[4]. Сірыйскі ўрад абверг заявы, што яго армія пакінула пазіцыі паблізу горада[5][6][7]. Да вечара ўрадавыя сілы пакінулі гарады на ўскраінах Дамаска, у тым ліку Джарамана, Катану, Муадамія-эль-Шам, Дарая, Аль-Кісва, Аль-Думайр[8]. Афіцыйныя асобы Егіпта і Іарданіі на фоне поспехаў сірыйскай апазіцыі і магчымага падзення Дамаска, прапанавалі прэзідэнту Сірыі Башару Асаду пакінуць краіну і сфармаваць урад у выгнанні[9][10]. Па паведамленнях канцылярыі прэзідэнта, Башар Асад застаўся ў Дамаску[11]. Войскі апазіцыі дасягнулі прыгарадаў[12][13]. На галоўнай плошчы Джараманы пратэстоўцы знеслі статую Хафеза аль-Асада[14][15][16]. Армія паўстанцаў тым часам пачала наступаць на Дамаск з паўночнага напрамку[17].
У ноч на 8 снежня Дамаск узяты[18][19], што азнаменавала канец праўлення Башар Асада ў краіне[20]. Прэм’ер-міністр Махамад Газі Аль-Джалалі абвясціў, што ён гатовы «супрацоўнічаць з любым кіраўніцтвам, абраным народам»[21][22].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads