Іарданія

краіна ў Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Іарданіяmap
Remove ads

Іарданія (араб. أردن — У́рдун), Іарданскае Хашымідскае Каралеўства (араб. المملكة الأردنية الهاشمي — аль-Мамля́ка аль-Урдуні́я аль-Хашымі́я) — арабская дзяржава ў Азіі, мяжуе з Сірыяй, Іракам, Саудаўскай Аравіяй, Ізраілем і Палесцінай. Мае выхад да Чырвонага мора (Акабскі заліў). Краіна падзяляецца на 12 губернатарстваў.

Хуткія факты Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства, Дата незалежнасці ...
Remove ads

Гісторыя

Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны тэрыторыя сучаснай Іарданіі (звалася Трансіарданіяй) была ўключаная ў склад брытанскай падмандатнай тэрыторыі Палесціна. Аднак у 1921 годзе Вялікабрытанія палічыла мэтазгодным стварыць тут арабскую адміністрацыю на чале з эмірам Абдалой, якая каардынавала б сваю дзейнасць з прызначаным Лонданам камісарам.

25 мая 1946 года краіна была абвешчаная незалежнай дзяржавай і пераназваная ў Іарданскае Хашымідскае Каралеўства.

Падчас араба-ізраільскай вайны (1948—1949) Іарданія заняла тэрыторыю Заходняга берагу ракі Іардан (5,9 тыс. км²). У чэрвені 1967 года Заходні бераг быў акупіраваны Ізраілем. 31 ліпеня 1988 года Кароль Хусейн абвясціў аб скасаванні адміністрацыйна-юрыдычных сувязяў паміж Іарданіяй і Заходнім берагам.

Remove ads

Дзяржаўны лад

Іарданія — канстытуцыйная манархія. Заканадаўчая ўлада ў адпаведнасці з канстытуцыяй (прынятая 1 студзеня 1952) належыць каралю і Нацыянальнаму сходу (парламенту).

З 11 жніўня 1952 года па 7 лютага 1999 года пры ўладзе знаходзіўся кароль Хусейн бен Талал. Пасля яго смерці 7 лютага 1999 г. сталец перайшоў да старэйшага сына ад другога шлюбу — Абдале II бен Аль-Хусейну.

Нацыянальны сход па канстытуцыі складаецца з двух палат. Ніжняя — Палата дэпутатаў — абіраецца на 4 гады шляхам усеагульнага, прамога і таемнага галасавання. Апошні раз выбары праводзіліся ў чэрвені 2003 году на аснове прынятай у чэрвені 2001 году новай рэдакцыі Закона аб выбарах, у адпаведнасці з якім, у прыватнасці, была павялічана колькасць дэпутацкіх месцаў (з 80 да 110), паніжаны ўзроставы цэнз выбаршчыкаў (з 19 да 18 гадоў). З мэтай далейшай дэмакратызацыі была ўведзеная «жаночая квота» — 6 месцаў у парламенце. У снежні 2003 г. старшынёй палаты абраны А. Маджалі. Верхняя палата — Сенат (тэрмін паўнамоцтваў 4 гады, аднак у выпадку роспуску Палаты дэпутатаў сесіі Сенату таксама перапыняюцца) складаецца з 55 членаў, прызначаных персанальна каралём. Старшыня Сената (з чэрвеня 1997) — З. Рыфаі.

Унутрыпалітычнае становішча ў Іарданіі на працягу апошніх гадоў застаецца стабільным. З 1988 года ў каралеўстве здзяйсняецца праграма паэтапнай «дэмакратызацыі» грамадства. У 19921993 гг. былі скасаваныя надзвычайныя законы, легалізаваная дзейнасць палітычных партый. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Фронт ісламскага дзеяння прадстаўленая ў ніжняй палаце парламента самастойнай фракцыяй (17 дэпутатаў).

З канца 2003 года Абдала II ініцыяваў рэалізацыю маштабнага праекту агульнанацыянальнага дыялогу па пытаннях дэмакратычнага развіцця краіны, уключаючы такія тэмы, як пашырэнне грамадзянскіх праў і свабод, у тым ліку падвышэнне ролі жанчын у сацыяльна-палітычнага жыцці, лібералізацыя СМІ, барацьба з карупцыяй. Традыцыйна павышаную ўвагу кароль надае ўмацаванню сілавых структураў. Зараз узброеныя сілы Іарданіі складаюць каля 90 тысяч чалавек.

Remove ads

Знешняя палітыка

Прыярытэтным напрамкам вонкавай палітыкі Іарданіі з’яўляецца блізкаўсходняе ўрэгуляванне. З 1991 яна актыўна ўдзельнічае ў мірным працэсе. 26 кастрычніка 1994 каралеўства падпісала мірную дамову з Ізраілем. Галоўны вектар высілкаў іарданцаў у палесціна-ізраільскіх справах накіраваны на спыненне гвалту, стабілізацыю становішчы і хутчэйшае выкананне «дарожнай карты».

У пытаннях урэгулявання вакол Ірака Аман зыходзіць з неабходнасці пасоўвання наперад згодна з рэзалюцыяй 1546 СБ ААН, і дасягнення нацыянальнай згоды ў гэтай краіне. У каралеўстве выказваюць сур’ёзную занепакоенасць з нагоды магчымай маргіналізацыі сунітаў у Іраку, а таксама верагоднасці дэзынтэграцыі іракскай дзяржавы.

Значная ўвага надаецца далейшаму ўмацаванню палітыка-эканамічнага ўзаемадзеяння з арабскімі краінамі, у першую чаргу Егіптам, Сірыяй, дзяржавамі Персідскага заліву.

ЗША і Вялікабрытанія разглядаюцца ў Іарданіі ў якасці важкіх знешнепалітычных партнёраў. У 2000 Іарданія стала чацвёртай дзяржавай у свеце, якая падпісалі дамову аб вольным гандлі з ЗША.

У апошнія гады Іарданія ўдзельнічае ў дыялогу НАТА побач з краінамі паўднёвага Міжземнамор’я. Наладжваецца яе супрацоўніцтва з Турцыяй у сферы бяспекі, вайсковых сувязяў.

У 1997 годзе паміж Іарданіяй і Еўрапейскім Саюзам складзена дамова аб асацыяцыі (ратыфікавана ў 1999). У снежні 1999 Іарданія ўступіла ў СГА.

Іарданія — член ААН1955), ЛАД1945), АІК.

Геаграфія

Эканоміка

З прыродных багаццяў Іарданія валодае толькі значнымі радовішчамі фасфатаў, па запасах якіх (больш за 1,5 млрд тон) займае чацвёртае месца ў свеце. Галоўны галіны эканомікі — горназдабыўчая, банкаўска-фінансавая, сельская гаспадарка, турызм, сфера паслуг.

З 1999 у каралеўстве пад патранажам МВФ рэалізуецца праграма эканамічнага аздараўлення. У яе межах праводзіцца рэструктурызацыя і прыватызацыя дзяржсектара, вага якога ў нацыянальнай гаспадарцы складала да 80 %, карэнная мадэрнізацыя эканамічнага заканадаўства.

Асноўныя гандлёвыя партнёры каралеўства — ЗША, Кітай, Саудаўская Аравія, Германія, Ірак, Індыя і Ізраіль.

Да пачатку ЗША і іх саюзнікамі вайсковай аперацыі ў Іраку ў сакавіку 2003 г. гэтая краіна з’яўлялася найбуйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Іарданіі ў рэгіёне, практычна цалкам забяспечвала каралеўства энерганосьбітамі па танным кошце. Пасля звяржэння рэжыму Садама Хусейна аб’ёмы супрацоўніцтва з Багдадам значна знізіліся.

Грашовая адзінка — іарданскі дынар, прыблізна роўная 1,4 долара ЗША.

Remove ads

Дэмаграфія

Насельніцтва — 5,76 млн чалавек (2005). Штогадовы прырост — 2,8 %. Больш за 50 % насельніцтва — арабы-палесцінцы, у тым ліку 1,57 млн. — афіцыйна зарэгістраваныя палесцінскія ўцекачы. Астатняя частка — арабы-іарданцы, чаркесы (каля 35 тыс.), чачэнцы (4 тыс.), армяне (3 тыс.) і іншыя.

Найбуйнейшыя гарады: Аман (больш за 1,5 млн.), Ірбід (950 тыс.), Зарка (601 тыс.).

Remove ads

Рэлігія

Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку. 93 % насельніцтва — мусульмане, 7 % — хрысціяне.

Культура

Нацыянальныя святы: 25 мая — Дзень незалежнасці (1946); 10 ліпеня — Дзень арабскай рэвалюцыі (1916), 9 чэрвеня — Дзень каранацыі караля Абдалы II (1999). Адзначаюцца асноўныя рэлігійныя мусульманскія святы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads