Падлессе Радваніцкае
вёска ў Брэсцкім райне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падле́ссе Радва́ніцкае[1] (трансліт.: Padliessie Radvanickaje, руск.: Подлесье Радваничское) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на р. Рыта.
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Remove ads
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская. У 1870 годзе адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады.
У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску, загубілі 21 жыхара.
Remove ads
Насельніцтва
- 207 сялянскіх душ (1858)
- 784 жыхары (1905)
- 66 двароў, 324 жыхары (30.9.1921)
- 72 двары, 320 жыхароў (1940)
- 344 жыхары (1959)
- 334 жыхары (1970)
- 72 гаспадаркі, 94 жыхары (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads