Падтыннік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падтыннік[1], Чыстацел (Chelidonium), народныя назвы: жоўты малачай, цалідонія, цанцалея — род кветкавых раслін сямейства макавых. Раней лічыўся монатыпічным з адзіным відам — падтыннікам вялікім, або бародаўнікам (Chelidonium majus)[2], але з 1982 года падвід Chelidonium majus subsp. asiaticum вынесены ў асобны від пад назвай Chelidonium asiaticum.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна (30-100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4-5 у парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцінак дзве. Плод — прамастойная струкападобная скрыначка (20-50 мм даўжынёй, 2-3 мм шырынёй). Ядавіты.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Распаўсюджваецца мурашкамі.
Класіфікацыя
У цяперашні час у складзе роду вылучаюць два віды раслін[3]:
- Chelidonium asiaticum, (H.Hara) Krahulc.
- Chelidonium majus — Падтыннік вялікі, L.typus[4]
Гаспадарчае значэнне
Інсектыцыдная, лекавая і тэхнічная расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Роде Chelidonium Архівавана 4 верасня 2017. на сайце The Plant List.
- Звесткі пра род Chelidonium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads