Падтыннік вялікі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падтыннік вялікі[1][2], бародаўнік[3] (Chelidonium majus) — від кветкавых роду Падтыннік (Chelidonium) раслін сямейства Макавыя (Papaveraceae).
Remove ads
Назва
Падтыннік вялікі, цанцалея, цэнцылія[4], чыстацел[5], падтыннік[6], цанцылея[7], жоўты малачай, цалідонія, цантылія, цындалей, чортава серабро[8][9][10], селідарыя[11].
Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна (30—100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4—5 у парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцікаў два. Плод — прамастойная струкападобная каробачка (20-50 мм даўжынёй, 2—3 мм шырынёй). Ядавіты.
Remove ads
Арэал
Пашыраны ва ўмераным поясе Еўропы і Заходняй Азіі, як заносная расліна — на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі трапляецца на сырых ярах, у хмызняках, на пустках, каля жылля, у садах і парках.
Асаблівасці біялогіі
Распаўсюджваецца мурашкамі.
Гаспадарчае значэнне
Інсектыцыдная, лекавая і тэхнічная расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924..
- Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. — Петроград, 1918.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads