Пажарніца сіваватая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пажарніца сіваватая
Remove ads

Пажа́рніца сіваватая[1] (Calamagrostis canescens) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 70—130[2] см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, голае або з белаватымі валаскамі зверху. Суквецце — буйная і рыхлая мяцёлка рыжаватага колеру. Кветкавыя каласкі даўжынёй 2—5 мм. Каласковыя лускавінкі ланцэтнай формы, з кілем. Ніжняя кветкавая лускавінка надрэзаная на 2 зубцы, паміж якімі знаходзіцца невялікі асцюк. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Пажарніца сіваватая распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Гіграфіт і эўтроф[3]. Расце на балотах, вільготных лугах, у вільготных лясах і прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвеніліпені[1].

Гаспадарчае значэнне

Кармавая расліна невысокай якасці[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Вейник седеющий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads