Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Poznańska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Познані.
Прапануецца перанесці ў Пазнаньскі політэхнічны ўніверсітэт. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Remove ads
Агульная характарыстыка
Самы вялікі ўніверсітэцкі кампус размешчаны па абодва бакі вуліцы Пятрова на тэрыторыі мясцовасці Рата. Сядзіба ўніверсітэта (рэктарат) знаходзіцца ў гістарычным будынку ў раёне Вільда. Датай стварэння ўніверсітэта лічыцца 1919 год, аднак статус вышэйшай тэхнічнай школы політэхнічнага характару прысвоіў яму Савет Міністраў ПНР толькі ў 1955 годзе.
Універсітэт уваходзіць у топ-10 лепшых політэхнічных ВНУ Польшчы. У 2020 годзе рэйтынг перспектыў класіфікаваў універсітэт як лепшы ў Польшчы для кірунка лагістыка, другім для кірунка аўтаматыка і робататэхніка і трэцім для кірункаў: інфарматыка, хімічная інжынерыя і інжынерыя вытворчасці. Усе кірункі навучання, якія рэалізуюцца ў вучэльне, уваходзяць у дзясятку лепшых у Польшчы. Універсітэт таксама быў класіфікаваны як лепшы ў Польшчы і 314-м у свеце па інфарматыцы і электроніцы.
Remove ads
Факультэты
- Архітэктуры
- Аўтаматыкі, рабататэхнікі і электратэхнікі
- Інфарматыкі і тэлекамунікацый
- Інжынерыі шляхоў зносін і транспарту
- Інжынерыі матэрыялаў і тэхнічнай фізікі
- Механічнай інжынерыі
- Інжынерыі навакольнага асяроддзя і энергетыкі
- Інжынерыі ўпраўлення
- Хімічнай тэхналогіі
Зноскі
- https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/2caf49c8-c982-4873-9175-a3fb2ca1ce99 Праверана 17 верасня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads