Пазнаньская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пазнаньская ратуша (польск.: Ratusz w Poznaniu) — ратуша ў Познані.
Знаходзіцца ратуша на плошчы Стары рынак у Старой Познані. Сучасны будынак быў пабудаваны ў стылі Рэнесанс у 1550—1560 гг. па праекце архітэктара Джавані Батыста да Квадра. Да гэтага тут была размешчана старая ратуша канца XIII стагоддзя, практычна цалкам знішчаная пажарам 1536 года. У 1675 годзе вежа з гадзіннікам была знішчана маланкай, але адноўленая да 1690 года, яе вышыня была 90 м. Аднак, У 1725 годзе верхняя частка была знішчана ураганам. У 1781-1784 гг была праведзена рэканструкцыя, былі ўнесены элементы класіцызму. У 1910-1913 гг у гады нямецкай акупацыі ў будынак былі ўнесены элементы германскай архітэктуры.
Ратуша была гарадскім адміністрацыйным будынкам да 1939 года. У 1945 годзе ў Пазнаньскай бітве ратуша была сур'ёзна пашкоджана. Аднаўленне доўжылася да сярэдзіны 1950-х, будынку вярнулі многія першапачатковыя рысы стылю Адраджэння. Сёння Пазнаньская ратуша з'яўляецца музеем.
Remove ads
Галерэя
Літаратура
- Franciszek Jaśkowiak, Włodzimierz Łęcki, Poznań i okolice. Przewodnik, Warszawa 1983, Sport i Turystyka ISBN 83-217-2434-5
- Zbigniew Szymanowski, Marta Tomczyszyn, Poznań, Bielsko-Biała 1999, Pascal ISBN 83-87696-24-2
- Kronika Miasta Poznania 2/2004 Ratusz, Poznań 2004, Wydawnictwo Miejskie ISSN 0137-3552
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пазнаньская ратуша
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads