Пазыўны сігнал радыёаматара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пазыўны сігнал радыёаматара — гэта ўнікальны ідэнтыфікатар, які прысвойваецца радыёаматарам або іх станцыям для легальнай ідэнтыфікацыі ў эфіры. Размеркаванне і структура пазыўных рэгламентуюцца Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ), які выдзяляе кожнай краіне блокі прэфіксаў.

Парадак прысваення і віды пазыўных

Прысваенне пазыўных сігналаў у Беларусі ажыццяўляе Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі (РУП «БелДІЭ») сумесна з Беларускай федэрацыяй радыёаматараў і радыёспартсменаў[1][2]. Пазыўныя ўказваюцца ў дазволе радыёаматару (Radio Amateur Licence) і могуць быць некалькіх відаў :

  • Пастаянныя – выдаюцца на тэрмін да 5 гадоў для пастаяннага выкарыстання.
  • Часовыя – прысвойваюцца на абмежаваны перыяд (да 6 месяцаў, для экспедыцый – да 2 гадоў).
  • Спецыяльныя – выкарыстоўваюцца падчас святкавання юбілейных дат, дзяржаўных святаў або для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Тэрмін іх дзеяння – да 1 года.
Remove ads

Структура пазыўнога ў Беларусі

Thumb
Карта раёнаў пазыўных сігналаў аматарскай радыёсувязі Беларусі[3]

Аматарскі пазыўны складаецца з прэфікса і суфікса. Прэфікс уключае дзве літары, якія абазначаюць дзяржаўную прыналежнасць, і адну лічбу.

Для Рэспублікі Беларусь МСЭ выдзяліў блок прэфіксаў EUA-EWZ. Прэфіксы EU і EW з'яўляюцца стандартнымі, у той час як EV – гэта ганаровы прэфікс, які часта выкарыстоўваецца для ветэранаў Другой сусветнай вайны або спецыяльных мерапрыемстваў. Лічба ў пазыўным пазначае вобласць: 1 – горад Мінск, 2 – Мінская вобласць, 3 – Брэсцкая вобласць, 4 – Гродзенская вобласць, 6 – Віцебская вобласць, 7 – Магілёўская вобласць, 8 – Гомельская вобласць. Прэфіксы з лічбай 5 прызначаны для спецыяльных мерапрыемстваў і спаборніцтваў, а прэфіксы з лічбамі 9 і 0 зарэзерваваны[3]. Суфікс з'яўляецца ўнікальным ідэнтыфікатарам радыёаматара і можа складацца з адной, дзвюх, трох ці чатырох літар лацінскага алфавіта. Існуюць абмежаванні на выкарыстоўваемыя спалучэнні: забаронены камбінацыі, якія можна зблытаць з сігналамі бедства (напрыклад, SOS) або са спалучэннямі з міжнароднага Q-кода (QRA–QTZ)

Катэгорыі і фарматы пастаянных пазыўных

Структура пастаяннага пазыўнога сігналу залежыць ад кваліфікацыйнага класа радыёаматара :

  • Клас A (адпавядае міжнароднай ліцэнзіі CEPT HAREC): Пазыўныя складаюцца з 4 або 5 знакаў (напрыклад, EW1AA або EU1A). Радыёаматарам гэтага класа могуць прысвойвацца скарочаныя пазыўныя з блокаў EU1A–EU8Z і EW1A–EW8Z.
  • Клас B (таксама адпавядае CEPT HAREC): Пазыўныя складаюцца з 5 або 6 знакаў (EU1AA–EU8ZZ, EW1AA–EW8ZZ).
  • Клас C (адпавядае CEPT NOVICE): Пазыўныя складаюцца з 6 знакаў і фармуюцца з блокаў EU1AAA–EU8ZZZ і EW1AAA–EW8ZZZ у алфавітным парадку.
  • Для радыёстанцый калектыўнага карыстання першы сімвал суфікса павінен быць W, X, або Z.

Спецыяльныя пазыўныя (SPS)

Спецыяльныя пазыўныя сігналы прысвойваюцца беларускім радыёаматарам з кваліфікацыйным класам «А» ў наступных выпадках :

  • Для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах выкарыстоўваюцца блокі EU5A–EU5Z, EV5A–EV5Z, EW5A–EW5Z. Пазыўны EW5HQ замацаваны за Беларускай федэрацыяй радыёаматараў і радыёспартсменаў для ўдзелу ў чэмпіянаце IARU.
  • Для мерапрыемстваў у гонар памятных дат выкарыстоўваюцца блокі EV0A–EV9Z і EV00А–EV9999Z. Напрыклад, пазыўны EV930М быў прысвечаны 930-годдзю Мінска.

Часовыя пазыўныя

  • Замежныя радыёаматары: Пры часовым наведванні Беларусі замежнікі выкарыстоўваюць свой нацыянальны пазыўны з даданнем прэфікса EW/. Напрыклад: EW/K1WDI.
  • Экспедыцыі: Для працы з Антарктыды выкарыстоўваюцца пазыўныя з блока EV0ANA–EV0ANZ, а для экспедыцый на аб'екты касмічнага базіравання — EV10ISS–

Дадатковыя ідэнтыфікатары

Радыёаматары могуць самастойна праз дроб (/) дадаваць дадатковыя суфіксы да свайго пазыўнога для ўдакладнення ўмоў працы, напрыклад:

  • /P – пры працы са стацыянарнай пазіцыі, але па-за межамі асноўнага месцазнаходжання (portable).
  • /M – пры працы з транспартнага сродку (mobile).
  • /AM – пры працы з борта лятальнага апарата (aeronautical mobile).
  • /MM – пры працы з марскога або рачнога судна (maritime mobile).
  • /S – праца праз аб'ект касмічнага базіравання (satellite)
  • /[лічба] – праца з іншай вобласці Беларусі (напрыклад, EU1AA/3 азначае, што станцыя з Мінска працуе на тэрыторыі Брэсцкай вобласці)
  • /QRP – неабавязковы ідэнтыфікатар для працы з нізкай (да 5 Вт) магутнасцю перадатчыка
  • /QRPP – неабавязковы ідэнтыфікатар для працы з звышнізкай (да 1 Вт) магутнасцю перадатчыка

Апазнавальныя сігналы для спартыўнай радыёпеленгацыі

У спаборніцтвах па спартыўнай радыёпеленгацыі («паляванне на лісіц») выкарыстоўваюцца спецыяльныя апазнавальныя сігналы :

Больш інфармацыі Прызначэнне, Тэлеграфны рэжым ...
Remove ads

Спасылкі

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads