Пакрывец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пакрыве́ц[1], анхуза (Anchusa)[2] — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Remove ads
Арэал
Налічвае каля 50 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўночнай і Сярэдняй Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца пакрывец лекавы (Anchusa officinalis) і крывацвет палявы (Lycopsis arvensis).
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Аднагадовыя, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі тоўстымі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—100 см. Сцябло ўкрыта цвёрдашчаціністымі валаскамі, што сядзяць на бародаўках. Лісце сядзячае, падоўжанае, па краі хвалістае, з рэдкімі шчацінкамі. Кветкі сінега колеру, правільныя, сабраныя ў моцнааблісцелыя завіткі. Плод — чатырохарэшак.
Remove ads
Выкарыстанне
Лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя і фарбавальныя расліны.
Гл. таксама
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
- Таксама 3 віды часам адносяць да асобнага рода Крывацве́т (Lycopsis)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads