Палад Бюльбюль аглы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палад Бюльбюль аглы
Remove ads

Палад Бюльбюль аглы (азерб.: Polad Bülbüloğlu, імя пры нараджэнні — Палад Муртуза аглы Мамедаў; нар. 4 лютага 1945(1945-02-04), Баку) — азербайджанскі эстрадны спявак (лірычны тэнар), кампазітар, педагог, акцёр, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (2000); дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч, дыпламат. Сын азербайджанскага опернага спевака, народнага артыста СССР Бюльбюля. Народны артыст Азербайджанскай ССР (1982).

Хуткія факты Палад Бюльбюль аглы, Minister of Culture of the Republic of Azerbaijan[d] ...

Міністр культуры Азербайджанскай ССР (1988—1991), Міністр культуры Азербайджанскай Рэспублікі (1991—2006), дэпутат Нацыянальнага сходу Азербайджана (Мілі меджліса), Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Азербайджана ў Расіі (2006—2024).

Remove ads

Узнагароды

  • Прэмія Ленінскага камсамола Азербайджанскай ССР (1970),
  • заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1973),
  • народны артыст Азербайджанскай ССР (1982),
  • заслужаны чалавек Малдовы (2005),
  • спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» (2015)[1],
  • народны артыст Туркменістана (2017).

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads