Паланафілія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паланафілія, паланафільства — павага і сімпатыя да Польшчы, яе культуры, гісторыі, традыцый і звычаяў. Таксама можа праяўляцца ў палітыцы. Супрацьлеглая пазіцыя — паланафобія[1].
Гісторыя
Аднымі з першых патэнцыйных паланафілаў былі выгнаныя яўрэі, якія пасяліліся ў Польшчы пасля Першага крыжовага паходу (1096—1099)[2]. Краіна стала месцам, дзе яны маглі схавацца ад пераследу і антысемітызму[3]. Дзякуючы талерантнай палітыцы, яўрэі-ашкеназі ахвотна перанялі некаторыя аспекты польскай кухні, мовы і нацыянальнага адзення, што можна ўбачыць у артадаксальных яўрэйскіх суполках па ўсім свеце[4][5].
Да палітычнага паланафільства адносяцца дзеянні Ілжэдзмітрыя I і палітыка сямібаяршчыны падчас смуты ў Расіі[6].
Развіццё прапольскіх настрояў у ЗША было звязаны з удзелам ураджэнцаў Рэчы Паспалітай (напрыклад, Казіміра Пуласкі і Тадэвуша Касцюшкі) у вайне за незалежнасць ад Вялікабрытаніі[7][8]. На Гаіці з’ява распаўсюдзілася пасля таго, як польскія салдаты, пасланыя Напалеонам для падаўлення Гаіцянскай рэвалюцыі, перайшлі на бок паўстанцаў. Дзякуючы гэтаму ўчынку, паводле Канстытуцыя 1805 года, яны атрымалі гаіцянскае грамадзянства[9]. Першы кіраўнік дзяржавы Жан-Жак Дэсалін нават назваў палякаў белымі неграмі Еўропы[10][11].
На працягу XIX стагоддзя паланафільскія настроі праяўляліся ў Германіі[12], Францыі[13] і іншых краінах. Адным з наймацнейшых цэнтраў паланафільства была Ірландыя, паколькі ўдзельнікі ірландскага незалежніцкага руху бачылі падабенства ў лёсе абедзвюх краін[14].
Буйны ўсплёск паланафільства адбыўся ў першай палове XX стагоддзя і быў звязаны з падзеямі польска-савецкай і Другой сусветнай войн.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads