Ваза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ваза
Remove ads

Ваза — посуд вытанчанай формы, з маляўнічымі або ляпнымі ўпрыгожваннямі, выраблены з гліны, фарфору, фаянсу, шкла, хрусталю, каменя або металу. Выкарыстоўваюцца для пластычнага і каляровага ўзбагачэння інтэр’ера, часам як творы манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (на фасадах будынкаў, агароджах).

Thumb
Портлендская ваза (I ст. да н.э.)

Сярод сасудаў гэтага роду асаблівай увагі, па сваёй важнасці для гісторыі мастацтва і археалогіі, заслугоўваюць старажытнагрэчаскія размаляваныя вазы з абпаленай гліны, якія знаходзяць пераважна ў пахаваннях усюды, дзе квітнела ці куды паспела пранікнуць элінская цывілізацыя. Надзвычайнай самабытнасцю адрозніваецца і кітайскі фарфор.

Remove ads

Гісторыя

Вядомы са старажытных часоў. У Старажытнай Грэцыі ў залежнасці ад формы і прызначэння гліняныя вазы мелі розныя назвы (амфара, кратар і інш.). Выраб і ўпрыгожванне ваз размалёўкай (вазапіс) — важная галіна антычнага мастцтва. Тэктанічная яснасць формаў, іх функцыянальная апраўданасць, гарманічнасць прапорцый зрабілі старажытнагрэчаскія вазы класічнымі ўзорамі для еўрапейскага мастацтва наступных эпох.

На Беларусі ў 18—19 ст. вазы выраблялі ганчары Слуцка, Барысава, Магілёва і інш. на радзівілаўскіх і Целяханскай фаянсавай мануфактурах.

Цяпер вазы вырабляюць на Мінскім і Добрушскім фарфоравых, Барысаўскім хрусталёвым заводах, шклозаводзе «Нёман», аб’яднанні «Беларуская мастацкая кераміка», Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва.

Відарысы ваз выкарыстоўваюцца як дэкаратыўны матыў у размалёўцы па шкле, метале, кераміцы, у ткацтве.

Remove ads

Літаратура

  • Яніцкая М. М. Ва́за // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 447. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Ва́за // Т. 4. Брасос — Веш. М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 232. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Ва́за // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Слульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга I. А—М., 1986 — С. 110—111. — 447 с, ил , 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
  • Ва́за // Атанасова Иванка. Словарь терминов изобразительного искусства — Велико Тырново: Великотырновский университет им. Кирилла и Мефодия, Филологический факультет, Кафедра русистики, 2006. — 142 с. — ISBN 954-775-578-1, ISBN 978-954-775-578-9. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads