Палаца-паркавы ансамбль (Маліноўшчына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палаца-паркавы ансамбль Свентаржэцкіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры эклектыкі ў в. Маліноўшчына (Маладзечанскі раён). Сфарміравалася ў другой палове XIX ст. (да 1891 г.). Створаная з выкарыстаннем элементаў архаікі, класіцызму, неаготыкі. Комплекс уключаў гасподу, афіцыну, парк, абеліск, капліцу-пахавальню, бровар.
Remove ads
Архітэктура
Гаспода

Гаспода — першапачаткова драўляны аднапавярховы будынак з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе (не захаваўся). Пазней мураваны, размешчаны ва ўсходняй частцы парку каля абрывістага схілу поймы ручая. Прамавугольны ў плане на высокім руставаным цокалі будынак, накрыты паўвальмавым дахам. Фасады маюць строеныя стральчатыя вокны. На тарцовых шчытах даху па тры люкарны.
Афіцына

Афіцына — аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак пад вальмавым дахам з дахоўкі. Галоўны фасад сіметрычна расчлянёны стральчатымі аконпымі і ўваходнымі праёмамі.
Парк
Парк пейзажнага тыпу, з пладовым садам. Займае плошчу каля 8 га. Ручай падзяляе парк на дзве часткі і двума пратокамі стварае востраў. З усходняга боку абмежаваны алеяй (шырыня 12 м), абсаджанай каштанам конскім і хвояй веймутавай, з паўднёвага — групай лістоўніцы сібірскай, з заходняга — алеяй з лістоўніцы сібірскай (дрэвы пасаджаны радамі праз 3 м). Сярод пасадак таполя белая, елка звычайная, піхта сібірская, дугласія шэрая. У цэнтры парку абеліск XIX ст. з чорнага лабрадарыту. У паўднёвай частцы бровар.
Капліца-пахавальня

Капліца-пахавальня знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы парку. Цагляная чатырохгранная піраміда, накрытая маленькім чатырохсхільным дахам. Гарызантальнай цягай падзеленая на два ярусы. У капліцы — жалобная зала са стральчатымі ўваходамі і вокнамі. У сутарэннях — нішы-пахавальні. У ніжнюю частку сцен умураваны вапнавыя паліраваныя пліты з мемарыяльнымі надпісамі.
Абеліск на магіле Міхаіла Свентаржэцкага

У 1898 годзе на гэтым месцы быў перазахаваны Міхаіл Свентаржэцкі. У 1912 г. на магіле пастаўлены помнік-абеліск.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Малиновщина, усадьба Свенторжецких // Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Палаца-паркавы ансамбль (Маліноўшчына) на сайце Radzima.org
- Палаца-паркавы ансамбль (Маліноўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads