Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціныmap
Remove ads

Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціны (ісп.: Palacio del Congreso de la Nación Argentina) — будынак, дзе праходзяць пасяджэнні Нацыянальнага кангрэса Аргенціны. Знаходзіцца ў сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэсе на Плошчы Кангрэса.

Хуткія факты Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1862 прэзідэнт Аргенціны Барталамеа Мітрэ даручыў архітэктару Хонасу Ларга пабудаваць будынак для Нацыянальнага кангрэса. Будаўніцтва было завершана ў 1864 годзе. Будынак знаходзіўся на Майскай плошчы недалёка ад дома ўрада. З ўзвядзеннем будынка Нацыянальнага іпатэчнага банка (цяпер Федэральная адміністрацыя дзяржаўных даходаў) стары кангрэс быў часткова знесены.

У 1882 вырашана было пабудаваць новы, большы па памеры палац кангрэса. Для гэтага быў выдзелены цэлы квартал. 1 снежня 1889 зямля пад будаўніцтва была выкупленая у ранейшых уласнікаў.

Законам № 3.187 ад 20 лістапада 1894 года на будаўніцтва было выдзелена 6 млн. песа. 20 лютага 1895 года быў аб'яўлены міжнародны конкурс праектаў Палаца. Было пададзена 28 архітэктурных праектаў ад мастакоў з Францыі, Італіі, Аўстрыі, Уругвая, Аргенціны, Нарвегіі. 8 студзеня 1896 г. было абвешчана аб перамозе італьянца Віторыа Меана. 31 ліпеня 1897 г з дапамогай конкурсу быў вызначаны забудоўшчык - кампанія «Pablo Besana y Cía». Каштарыс работ склаў 5.776.745 песа.

Работы пачаліся ў 1897 годзе, у іх прынялі ўдзел каля тысячы рабочых. 1 ліпеня 1904 Меана забілі, таму працяг праекта даручылі бельгійскаму архітэктару Жулю Дармалю.

Палац Кангрэса быў адкрыты 12 мая 1906 года, хоць будаўнічыя і аздабленчыя работы працягваліся яшчэ шмат гадоў. У 1914 выдаткі на будаўніцтва склалі 31,4 мільёна песа. Ілюмінацыю купала ўсталявалі ў 1930 годзе. Канчаткова будаўніцтва было завершана ў 1946 года са сканчэннем абліцоўвання ратонды.

Thumb
Будаўніцтва палаца (1898)
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads