Палац Радзівілаў (Дзятлава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Радзівілаў (Дзятлава)map
Remove ads

Палац Радзівілаў — палац у горадзе Дзятлава, размешчаны на вуліцы Свярдлова, 2. Помнік архітэктуры ракако.

Хуткія факты Палац Радзівілаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Абмерны чарцёж палаца. 1846 г.
Thumb
Палац Радзівілаў на малюнку Напалеона Орды. 1861—1877

Пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла на стромкім левым беразе ракі Дзятлаўкі. З канца XVIII стагоддзя належаў Солтанам. За ўдзел Солтанаў у паўстанні 1831 года сядзіба ў 1836 годзе секвестравана царскімі ўладамі. У другой палове XIX ст. выкарыстоўвалася як казармы для кавалерыйскіх часцей. У пачатку XX ст. у палацы была размешчана школа. У савецкія часы ў будынку размешчанаўся раённы шпіталь.

Remove ads

Архітэктура

Комплекс складаўся з мураванага палаца, пейзажнага парку (канец XVIII ст.) з круглым вадаёмам і творамі архітэктуры малых форм (масткі, павільёны), які з усходу паўкальцом агінаў палац. Гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся пры ўездзе ў сядзібу з поўдня.

Палац

Ад ансамбля збярогся мураваны палац. Першапачаткова гэта быў накрыты высокім вальмавым дахам двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём з двума вуглавымі вежападобнымі алькежамі на высокім цокальным паверсе, накрытымі ўвагнутымі шатрамі з заломамі (не зберагліся). Цэнтр кампазіцыі падкрэслены на фасадах рызалітамі: на дваровым глыбокім чатырохвосевым, які, першапачаткова ўпрыгожаны фігурным атыкам, на галоўным плоскім трохвосевым, завершаны крапаваным лучковым франтонам. У тымпане франтона гербавы картуш князёў Радзівілаў. Рызаліт раскрапаваны чатырма пілястрамі, паміж якімі на другім паверсе размешчаны арачныя нішы з ракавінамі ў завяршэнні. Па перыметры будынка праходзяць прафіляваныя міжпаверхавы і завяршальны карнізы. Фасады рытмічна раскрапаваны плоскімі канеліраванымі пілястрамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны паўцыркульнымі аркамі, сандрыкамі хвалістых і ламаных абрысаў. У дэкаратыўным аздабленні фасадаў выкарыстаная лепка ў стылі ракако: раслінны арнамент, гірлянды, геральдычныя знакі, медальёны. Вуглы будынка ўмацаваны контрфорсамі.

Спачатку планіроўка будынка была анфіладная. Цэнтральнае месца займала двухмаршавая лесвіца і парадная двухсветлавая зала. Інтэр'ер пры рэканструкцыі ў 1831 г. зменены.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads