Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі (МДПДіМ) — будынак у Мінску, размешчаны на беразе Камсамольскага возера ў парку Перамогі[2], па адрасе Старавіленскі тракт, 41. Адна з найбуйнейшых сацыяльна-культурных і адукацыйных пазашкольных устаноў сталіцы[3].
Папярэднікам палаца з’яўляецца Гарадскі дом піянераў, адкрыты ў 1965 годзе на вуліцы Астроўскага. Дом піянераў размяшчаўся ў двухпавярховым будынку, у якім да гэтага знаходзіўся кінатэатр «Беларусь», а яшчэ раней — сінагога[4].
Мінскі палац піянераў і школьнікаў пабудаваны ў 1986 годзе (архітэктары В. Бялянкін, Т. Розава, Л. Селівончык, I. Новік, В. Чарназёмаў; першая чарга — клубны комплекс)[2].
Remove ads
Архітэктура

Сіметрычны кампактны будынак, у плане ўпісваецца ў круг[2]. Ступеньчатае рашэнне фасадаў сфарміравана рытмам глухіх вертыкальных сценак, абліцаваных белым даламітам, і размешчаных паміж імі вітражоў[5] з залацістым шклом, у якіх адлюстроўваецца навакольны пейзаж[2]. У кампазіцыю сімвалічнага партала, які падтрымлівае навісаючы аб’ём залы, уваходзяць лесвіцы-трыбуны, якія вядуць да ўнутранага дворыка[5].
Цэнтр кампазіцыі — вялікая фае-зала для правядзення масавых мерапрыемстваў; прасторава аб’яднана з Ленінскай залай (для правядзення ўрачыстых рытуалаў і сустрэч) і Зімовым садам — часцінкай жывой прыроды з возерам, востравам, дрэвамі, птушкамі, залацістым вітражом, звернутым да возера. Да фае вядзе ўваходны вестыбюль з фантанам, асветлены верхнім святлом праз ліхтар авальнай формы. Па баках ад цэнтральнага фае на 4 паверхах размешчаны памяшканні для работы гурткоў тэхничнай і мастацкай творчасці, эстэтычнага выхавання. Да цэнтральнага фае прымыкаюць 3 залы: універсальная кіна-канцэртная на 900 месцаў, лекцыйная на 300 месцаў і піянерскага тэатра. Усе яны маюць сцэны і пакоі для рэпетыцый аркестра, заняткаў харэаграфіяй, спевамі і інш. Над галоўным уваходам размешчана зала касманаўтыкі. Для аздаблення інтэр’ераў буйных памяшканняў выкарыстаны белы мармур, граніт і інш. прыродныя матэрыялы, падвесная столь з акміграна, пафарбаванага алюмінію. Галоўнае фае аздабляюць ажурныя люстры, вестыбюль — дэкаратыўны басейн з фантанам, кантрастнае спалучэнне белай падлогі з інтэнсіўным чырвоным колерам столі[2].
Аформлены пляцоўкі для спорту і масавых гульняў, прадугледжвалася стварэнне плошчы парадаў, дэкаратыўнага басейна, алеі піянераў-герояў[2].
Remove ads
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 7 красавіка 2015.
- В. І. Анікін. Мінскі палац піянераў і школьнікаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2016. Праверана 31 кастрычніка 2016.
- Минскому Дворцу детей и молодежи исполнилось 40 лет. БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ . naviny.by. Праверана 2014-1-21.
- Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads