Палац урадавай камісіі і казначэйства (Варшава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац урадавай камісіі і казначэйства (Варшава)map
Remove ads

Палац урадавай камісіі і казначэйства (польск.: Pałac Komisji Rządowej Przychodu i Skarbu w Warszawie) — палац у Варшаве, размешчаны па адрасе плошча Банкавая, 3/5. Цяпер — рэзідэнцыя прэзідэнтаў Варшавы і сталічная мэрыя.

Хуткія факты Палац урадавай камісіі і казначэйства, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя, належаў Ляшчынскім, Патоцкім і Зялінскім. У 1823—1825 гадах быў цалкам перабудаваны ў класічным стылі архітэктарам Антоніа Карацы для камісіі даходаў і казначэйства ўрада Царства Польскага Расійскай імперыі. У 1829—1831 гадах у ім працаваў Юльюш Славацкі.

Адноўлены ў пачатку 1920-х гадоў Марыянам Лялевічам.

У час Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе палац быў разбураны нямецкай бамбардзіроўкай горада.

Адноўлены пасля вайны па праекце архітэктара Пятра Бяганьскага.

Remove ads

Цікавыя факты

9 жніўня 2021 года, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, мэрыя Варшавы ўсталявала над будынкам бела-чырвона-белы сцяг. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі апублікаваў у сацсетках здымак будынка са сцягам і напісаў[2]:

" Год таму у Беларусі прайшлі выбары, якія былі сфальсіфікаваны. Але падман рэжыму не спыніў свабодных беларусак і беларусаў ад іх імкнення да ўласнай свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы. Успомнім пра іх. Будзем салідарныя. Жыве Беларусь! "
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads