Палетка Нармера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пліта фараона Нармера» — найбольш вядомая палетка Дадынастычнага перыяду (каля 3000 г. да н.э.) ў Старажытным Егіпце.
Вышыня 64 см. У змешчаных на ёй рэльефах расказваецца аб аб’яднанні тэрыторый Паўночнага (Ніжняга) і Паўднёвага (Верхняга) Егіпта. Помнік створаны ў выглядзе своеасаблівай пераможнай стэлы. Верхні рэгістр абодвух бакоў палеткі вырашаны аднолькава. Па краях размешчаны два стылізаваных чалавечых твары з рагамі, якія з’яўляюцца сімвалам багіні неба Хатор. Ніжэй выявы падаюцца гарызантальнымі палосамі ў некалькі радоў, дзе адзін эпізод ідзе ўслед за другім, ствараючы ўражанне апавядання.
Галоўнае месца ў рэльефах займае асоба фараона. Яго выява паказваецца значна большай у параўнанні з астатнімі і вызначаецца велічнасцю і манументальнасцю. Галава і ногі цара, адпаведна канону, выяўляюцца ў профіль, а тулава — у фас. Гэта дазволіла невядомаму майстру перадаць адчуванне руху, дынамікі, рашучасці, стварыць выразны вобраз уладара. Яго трактоўка разам з іншымі сюжэтамі, змешчанымі на пліце, надае твору выгляд кнігі. «Пліта фараона Нармера» сведчыць пра ўжо сфарміраваныя ў Дадынастычны перыяд кананічныя выяўленчыя прыёмы, аб іх магчымасці ўвасабляць складаную і мнагастайную рэчаіснасць.
Remove ads
Зноскі
- Make Lists, Not War — 2013.
- Make Lists, Not War — 2013. Праверана 1 чэрвеня 2020.
- The Global Egyptian Museum | JE 32169 Праверана 24 чэрвеня 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads