Палымяныя вежы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палымяныя вежы (азерб.: ; англ.: Flame Towers) — найвышэйшыя будынкі ў Азербайджане, знаходзяцца ў Баку. Сваім знешнім выглядам нагадваюць тры полымі.
Remove ads
Праект
Flame Towers — гэта тры вышынныя будынкі, якія ўключаюць гатэль, кватэры і офісы. Агульная плошча забудовы складае 227 000 м². Будаўніцтва было распачата ў кастрычніку 2007 года азербайджана-турэцкай кампаніяй «Dia holding». Першапачаткова скончыць узвядзенне будынкаў планавалася да снежня 2010 года, але з-за неспрыяльных умоў надвор’я тэрміны былі перанесены. Па словам прадстаўнікоў будаўнічай кампаніі, скончыць будаўніцтва здолелі толькі ў 2012 годзе[1].
Remove ads
Цікавыя факты
- Асвятленне веж Flame Tower згодна з апытаннем skyscrapercity.com уплывовага форума па урбаністыцы было прызнана найлепшым у свеце[2]. Самі вежы поўнасцю пакрыты LED-экранамі, якія адлюстроўваюць рух полымя[3], якое магчыма бачыць з самых далёкіх кропак горада. Візуальна ствараецца эфект вялічэзных паходняў, што падкрэслівае асноўную задумку вежаў, якая хаваецца ў іх назве — «Палымяныя вежы».
- Назва і форма вежаў — магчыма адсылка да герба Баку, на якім адлюстраваны тры полымі.
- Будаўніцтва веж было асветлена ў адным з выпускаў перадачы Build It Bigger тэлеканала Discowery і Science Channel
Remove ads
Галерэя
- Герб Баку
- Від на «Палымяныя вежы» са Старога горада
- На паштовай марке Азербайджана
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads