Пальчатакарэннік майскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пальчатакарэннік майскі
Remove ads

Пальчатакарэннік майскі[1] (Dactylorhiza majalis) — від шматгадовых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Я. Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-60 см, з двума пальчатаасобнымі клубнямі. Лісце шырокае, яйцападобна-ланцэтнай формы, як правіла з цёмнымі плямамі. Кветкі лілова-пурпуровага або цёмна-фіялетавага колеру, сабраныя ў колас. Плод — сухая каробачка. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

Расце на сырых лугах, па ўзлесках[2].

Remove ads

Арэал

У Расіі сустракаецца толькі ў Калінінградскай вобласці. Асноўная частка арэала знаходзіцца ў Паўночнай і Заходняй Еўропе.

У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[2].

Ахоўны статус

З'яўляецца рэдкім відам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Расіі, Калінінградскай вобласці.

Батанічная класіфікацыя

Сінонімы

Паводле The Plant List[3]:

  • Dactylorchis majalis (Rchb.) Verm.
  • Dactylorhiza comosa subsp. majalis (Rchb.) P.D.Sell
  • Dactylorhiza latifolia (L.) H.Baumann & Künkele
  • Dactylorhiza latifolia (L.) Rothm.
  • Dactylorhiza majalis (Rchb.f.) Rauschert
  • Orchis latifolia var. majalis (Rchb.) Nyman
  • Orchis majalis Rchb.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне; добры меданос.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
  2. Ятрышники // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 98-99. — 592 с. 120 000 экз.
  3. Dactylorhiza majalis (Rchb.) P.F.Hunt & Summerh. (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (17 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 26 жніўня 2012.
Хуткія факты
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads