Палявы ардынарыят Войска Польскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палявы ардынарыят Войска Польскага
Remove ads

Палявы ардынарыят Войска Польскага (лац.: Ordinariatus Militaris Poloniae, польск.: Ordynariat Polowy Wojska Polskiego) — спецыялізаваная дыяцэзія (ваенны ардынарыят) Рымска-Каталіцкай царквы, якая ахоплівае тэрыторыю ўсёй Польшы і месцы размяшчэння польскіх вайсковых кантынгентаў за мяжой.

Хуткія факты Палявы ардынарыят Войска Польскага, Рымскі абрад ...

Ардынарыят выконвае святарскія функцыі сярод вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Польшча. Ягоныя капеланы маюць воінскія званні, ніжэйшае званне святароў — падпаручнік, вышэйшае — генерал-маёр. Кіраўнік ардынарыяту — палявы біскуп.

Ардынарыят быў створаны замест Генеральнага дэканату Войска Польскага, які дзейнічаў у 1945—1989 гадах. Традыцыя адносіцца да ваенна-біскупскай курыі, створанай 5 лютага 1919 года Папам Бенедыктам XV, і ваеннага ардынарыяту, які існаваў у ІІ Рэчы Паспалітай. Ваенны ардынарыят уключае 64 святара і каля 300 тысяч вернікаў. Ардынарыят знаходзіцца ў непасрэдным падпараткаванні Святога Прастола.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads