Палявічка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палявічка[1] (Eragróstis) — шырокі род аднагадовых і шматгадовых траў сямейства Метлюжковыя (Poaceae), якія растуць па ўсім зямным шары ад умераных да трапічных кліматычных абласцей. Расце пераважна на друзлай глебе на сухіх тэрыторыях, у стэпах або паўпустынях. Добра пераносіць холад, любіць яркае святло.

Лацінская назва расліны паходзіць ад слоў eros і agrostis, якія азначаюць «каханне» і «колас» адпаведна.
Remove ads
Сінонімы
У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:
- Boriskellera Terechov
- Erochloe Raf.
- Erosion Lunell
- Exagrostis Steud., nom. inval.
- Macroblepharus Phil.
- Psilantha (K.Koch) Tzvelev
- Roshevitzia Tzvelev
- Triphlebia Stapf
- Vilfagrostis Döll, ням. inval.
Апісанне
Аднагадовая або двугадовая расліна, якая дасягае ў вышыню каля 1 метра.
Тонкія карані ўтвараюць пучок.
Лісце вузкалінейнае, плоскае, з язычком, язычок у выглядзе раду валасінак.
Суквецці мяцёлкамі, якія складаюцца з трох і больш каласкоў. Каласковых лусак дзве[2].
Выкарыстанне
Некаторыя віды палявічкі выкарыстоўваюцца як кармавыя культуры, могуць ісці ў сілас, скатом ядуцца толькі маладыя парасткі. Асобныя віды, напрыклад, Eragrostis tef на поўначы Афрыкі, традыцыйна апрацоўваюцца як збожжавыя. Многія віды не маюць якога-небудзь гаспадарчага значэння і з’яўляюцца пустазеллем пасеваў.
Мяцёлкі палявічкі дэкаратыўныя, ствараюць ўражанне фантану дробных пырскаў. Расліна можа выкарыстоўвацца як у свежых, так і ў сухіх букетах .
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 424 віда[3]. Некаторыя з іх:
- Eragrostis aegyptiaca — Палявічка егіпецкая
- Eragrostis capensis
- Eragrostis japonica
- Eragrostis minor — Палявічка малая, ці Палявічка пахучая
- Eragrostis pilosa — Палявічка валасістая
- Eragrostis tef
Від Eragrostis tenella (L.) P.Beauv. ex Roem. & Schult. прызнаны сінонімам віду Eragrostis amabilis (L.) Wight & Arn.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 169. — ISBN 8-87317-091-6.
- Eragrostis (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (23 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 5 жніўня 2016.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads