Паліграфкамбінат імя Я. Коласа
прадпрыемства ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паліграфкамбінат імя Я. Коласа — паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску. Размяшчаецца па вуліцы Каржанеўскага, 20.
Remove ads
Гісторыя

У 1953 годзе пачалося будаўніцтва Паліграфкамбіната імя Я. Коласа ў Мінску па вуліцы Чырвонай, 23[1] (арх. Н. Шпігельман; Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000263). У 1956 годзе выпусціў першую кнігу.
У 1963 годзе прадпрыемства цалкам асвоіла праектную магутнасць і давяло выпуск прадукцыі да 50 мільёнаў асобнікаў кніг і брашур за год[1].
Па вуліцы Каржанеўскага, 20 пабудавана Мінская фабрыка каляровага друку[1]. 3 1981 года ў складзе вытворчага паліграфічнага аб’яднання імя Я. Коласа. Была створана першая ў краіне і адна з найбуйнейшых у СССР вытворчасць, якая спецыялізуецца на шматкаляровым друку — з поўным паліграфічным цыклам, пашыраным комплексам паслуг[1].
У 1985 годзе фабрыка каляровага друку выйшла на праектныя паказчыкі — 500 мільёнаў фарбаадбіткаў у год[1]. Станам на 1997 год тыраж выпушчаных кніг і брашур склаў больш за 30 млн экз. Асноўная прадукцыя: шматколерныя ілюстраваныя кнігі ў цвёрдых і мяккіх вокладках, буклеты, каталогі, праспекты, календары, плакаты, альбомы, блакноты, бланкі, ярлыкі, паштоўкі, этыкеткі.
У 2011 годзе адбылося аб’яднанне паліграфкамбіната імя Якуба Коласа і Мінскай фабрыкі каляровага друку[1]. У 2018 годзе да паліграфкамбіната далучана друкарня «Чырвоная зорка». У наш час прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску выданняў для слабавідушчых метадам Брайля[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads