Чырвоная зорка (друкарня)
друкарня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чырвоная зорка» (руск.: Красная звезда) — колішняе паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску. Размяшчалася па адрасе 1-м Загарадным завулку, д. 3. Уваходзіла ў сістэму Міністэрства інфармацыі Беларусі[1].
У 1927 годзе ў Менску адкрылася арцель «Луч», дзе на плоскадрукавальных і тыгельных машынах пачалі выпускаць этыкеткі для піва і кандытарскіх вырабаў, простыя брашуры, канторскія сшыткі і кніжкі. У 1930 годзе арцель была перайменавана ў «Іскру-2»[1].
У час Другой сусветнай вайны была разбурана, а ў 1945 годзе аднавіла працу як арцель «Чырвоная зорка»[1].
У 1960 годзе была рэарганізавана ў паліграфічную фабрыку. У 2000 годзе фабрыка стала рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам. У 2003 годзе — адкрытым акцыянерным таварыствам[1].
У 2009 годзе да прадпрыемства далучана Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, якая стала філіялам № 1[1].
Пры прадпрыемстве працавала крама «Канцтавары», а таксама крама «Друкар» па вул. Савецкай, 80 у Баранавічах[1].
Улетку 2018 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту ў Мінску з прыцягненнем кітайскай тэхнічнай дапамогі на тэрыторыі друкарні «Чырвоная зорка»[2]. Друкарня ліквідавана 7 ліпеня 2018 года[3] і далучана да Паліграфкамбіната імя Я. Коласа[4]. У 2019 годзе комплекс друкарні знесены дзеля будаўніцтва басейна, якое пачалося ў красавіку 2020 года[2].
Remove ads
Прадукцыя
Друкарня працавала практычна ва ўсіх сегментах рынку паліграфіі. Асноўнымі кірункамі паліграфічнай дзейнасці былі друк поўнакаляровых перыядычных выданняў, буклетаў, плакатаў, рэкламных улётак; выраб кніг, брашур, фотаальбомаў; друк навучальных карт і атласаў; выраб бланачнай прадукцыі; выпуск літаратуры па метадзе Брайля[5].
Друкарня вырабляла шырокі асартымент тавараў для дзіцячай творчасці, навучання, справаводства: сшыткі, альбомы для малявання, каляровы кардон, нататнікі, штодзённікі, запісныя кніжкі з алфавітам, адрасныя папкі, хуткасшывальнікі, папкі-рэгістратары, граматы, паштоўкі[5].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads